20 красавiка 2024, Субота, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Канстытуцыя для бізнэсу» дазволіць спакойна пачаць сваю справу ў Польшчы

4
«Канстытуцыя для бізнэсу» дазволіць спакойна пачаць сваю справу ў Польшчы
ФОТА: PAP/BARTŁOMIEJ ZBOROWSKI

Галоўны прынцып новага закона - што не забаронена, прызнаецца легальным.

Сенат Польшчы прыняў «Канстытуцыю для бізнэсу». Гэта дакумент, што ахоплівае пяць законаў, у якія былі ўнесеныя адпаведныя змены: Закон аб правах прадпрымальнікаў, Закон аб цэнтральным рэестры і інфармацыі аб эканамічнай дзейнасці і інфармацыйным пункце для прадпрымальніка, Закон аб прадстаўніку малых і сярэдніх фірмаў, Закон аб прынцыпах удзелу замежных прадпрымальнікаў і іншых замежнікаў у эканамічных аперацыях на тэрыторыі Польшчы і Закон аб правілах рэалізацыі пералічаных вышэй змяненняў, паведамляе «Радыё Польшча».

Галоўны прынцып «Канстытуцыі для бізнэсу» - што не забаронена, прызнаецца легальным.

Дэпутат ад партыі «Права і справядлівасць» Анджэй Станіславек распавёў, што дакумент спрашчае працэс пачатку прадпрымальніцкай дзейнасці, у тым ліку дзякуючы ўвядзенню паняцця так званай «незарэгістраванай дзейнасці»:

«Гаворка ідзе пра дзейнасць, штомесячны даход ад якой не перавышае 50% мінімальнай аплаты працы, гэта значыць, цяпер не больш за 1050 злотых (прыкладна 250 еўраў). Такую дзейнасць не трэба рэгістраваць, дастаткова падаць у падатковую агульную дэкларацыю аб даходах. Гэта дазваляе спакойна пачаць бізнэс, вывучыць рынак і даведацца, ці карыстаюцца паслугі або тавары попытам».

У сваю чаргу прадстаўнік апазіцыйнай партыі «Грамадзянская платформа» Мечыслаў Аўгусцін заявіў, што ў «Канстытуцыі для бізнэсу» не былі ўлічаныя папраўкі, прапанаваныя апазіцыяй, а менавіта - вызваленне новых прадпрымальнікаў ад адлічэнняў у Фонд сацыяльнага страхавання ў частцы аховы здароўя.

Дакумент у новай версіі будзе разгледжаны Соймам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках