29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вячаслаў Касінераў: Каля 200 лістоў і паштовак не дайшлі да Палiенкi

Вячаслаў Касінераў: Каля 200 лістоў і паштовак не дайшлі да Палiенкi
ФОТО: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Чаму лісты не даходзяць да палiтвязня Зміцера Паліенкі?

Хлопец, якога праваабаронцы прызналі палітвязнем, зараз адбывае пакаранне ў Бабруйскай калоніі.

Ужо з 15 гадоў Зміцер Паліенка ўдзельнічаў у розных акцыях. Спачатку хлопец далучыўся да нацболаў, яго неаднаразова затрымлівалі і штрафавалі, накіроўвалі на “суткі”. Потым ён стаў займацца самастойнай сацыяльнай дзейнасцю і не прыпісваў сябе ні да якіх арганізацый, але вельмі паслядоўна рабіў шмат якія карысныя справы. Напрыклад, збіраў паштоўкі для палітвязняў альбо звяртаў увагу на нейкія сацыяльныя праблемы, пiша “Народная Воля”.

Пазней Зміцер далучыўся да анархістаў. Аднойчы з ім адбыўся смешны выпадак: участковы міліцыянт праз дзверы кватэры прасіў яго сесці на суткі «дабраахвотна», бо блізілася 9 мая, і ўладам трэба было закрыць усіх патэнцыйных пратэстоўцаў на Акрэсціна. Выпадак быў запісаны на відэа і меў шырокі рэзананс.

Былі ў жыцці і непрыемныя моманты. Напрыклад, год Зміцер Паліенка правёў у лячэбна-працоўным прафілакторыі. Адразу па прыездзе ў ЛПП яго картку пазначылі адмысловай “чырвонай паласой”. Такую “метку” маюць тыя, хто схільныя да пабегу. Для іх уводзіцца спецыяльны рэжым, здзяйсняюцца частыя праверкі, нават уначы.

Але і пасля ўсіх гэтых выпрабаванняў ён працягваў займацца актыўнай дзейнасцю. У сталіцы праходзілі рэгулярныя акцыі раварыстаў, якія называліся “Крытычная маса”. Перыядычна ўдзельнікаў міліцыя старалася разганяць. 29 красавіка 2016 году быў даволі жорсткі разгон, тады затрымалі 6 чалавек. З іх – чатырох абвінавацілі ў парушэнні правілаў дарожнага руху, а таксама непарадкаванні супрацоўнікам міліцыі.

Пазней супраць двух затрыманых была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 364 КК РБ — «Гвалт ці пагроза гвалту супраць супрацоўнікаў міліцыі» — нібыта аднаму з ДАІшнікаў Зміцер Паліенка парваў куртку. Аднаго падазронага – Стаса Канавалава, выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, пазней яго справу закрылі.

12 кастрычніка 2016 года судом Цэнтральнага раёна г. Мінска прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных справаў) і часткай 2 артыкула 343 КК (выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару). Паводле прысуда, З. Паліенка быў прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады.

А 7 красавіка 2017 года судом Заводскага раёна г. Мінска разгледжана прадстаўленне органа, які ажыццяўляе кантроль за паводзінамі асуджанага (хутчэй за ўсё, УУС Заводскага раёна), і адменена адтэрміноўка выканання пакарання. У сувязі з гэтым, без права на абскарджванне, Зміцера Паліенку накіравалі ў папраўчую калонію тэрмінам на 1,5 гады.

“Не так даўно Зміцер даслаў ліст, у якім апісвае, што ў яго быццам бы ўсё нармальна, — распавёў Вячаслаў Касінераў — сябра Паліенкі. — Нейкага ціску з боку адміністрацыі няма, але праблема ў іншым — не ўсе лісты даходзяць да яго. Напрыклад, мы адсачылі, што каля 200 лістоў і паштовак, якія былі дасланы Паліенку, не дайшлі да яго. Лісты даходзяць вельмі кепска, а таму трэба адпраўляць іх з замовай. У такім выпадку можна дакладна прасачыць, што пісьмы паступілі ў калонію”.

Са слоў суразмоўцы, Зміцеру Паліенку не дазволілі сустрэчу з бацькам, але на наступным тыдні ў калонію збіраецца адвакат хлопца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках