29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як у старадаўнім Крэве святкавалі Масленіцу

Як у старадаўнім Крэве святкавалі Масленіцу
ФОТА: KP.BY

Месцам для гулянняў выбралі Юр'еву гару - самую высокую сярод Крэўскіх узгоркаў.

Масленічныя гулянні ў апошні тыдзень перад праваслаўным Вялікім постам праходзяць па ўсёй Беларусі. Выправадзілі зіму і ў Крэве - ды так, каб ужо не вярнулася!

- У горадзе ўсё па сцэнары робіцца, а там мы былі гаспадарамі становішча - самі сабе свята зрабілі, усё, як раней! - распавядае kp.by Марыя Снітко, кіраўніца сталічнага фальклорнага калектыву «Мілавіца» з Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь».

Госці з Менска дапамаглі крэўскім жыхарам адсвяткаваць Масленіцу як мае быць - з песнямі, скокамі і зімовымі гульнямі.

- Мы праспявалі ўсе масленічныя песні, потым каталіся на арэлях - гэта забываецца, але гэта таксама масленічная традыцыя, калі хлопцы дзяўчат на арэлях пад песні разгойдваюць. І з гары спускаліся на мяхах з сенам - і па адным, і паравозікам. Насмяяліся! І бліны таксама елі. Усё было так, як раней рабілі ў вёсках. Нам нават дадому ехаць не хацелася, - усміхаецца Марыя Снітко.

- У нас такой Масленіцы даўно не было! - прызнаюцца мясцовыя.

Месцам для гулянняў выбралі Юр'еву гару - самую высокую сярод Крэўскага ўзгорку.

- З Юр'евай гары выгляд такі, што дух захоплівае. Вакол відаць і каталіцкі храм, і праваслаўны, і руіны Крэўскага замка... - захапляюцца старадаўнім Крэвам артысты з Менска.

А ў канцы свята спалілі пудзіла лялькі Марэны, якая сімвалізуе канец зімы.

Уважаецца, што ў хуткім часе пасля Масленіцы павінна наступіць вясна. І хоць надвор'е ў Беларусі ўмее падносіць сюрпрызы, хочацца верыць, што пасля такіх праводзінаў зіма ўжо сапраўды павінна сысці!

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках