18 красавiка 2024, Чацвер, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы выявілі новую форму святла

6
Навукоўцы выявілі новую форму святла

Новую форму святла стварылі спецыялісты Масачусецкага тэхналагічнага інстытута.

Спецыялісты Масачусецкага тэхналагічнага інстытута стварылі новую форму святла, якая можа быць выкарыстана для стварэння, напрыклад, светлавых мячоў у стылі «Зорных войнаў». Таксама гэта адкрыццё можа стаць асновай для распрацоўкі новых спосабаў камунікацыі і вылічэнняў, паведамляе nua.in.ua.

Святло складаецца з фатонаў - хуткіх маленькіх пакетаў энэргіі. Як правіла, фатоны наогул не ўзаемадзейнічаюць адзін з адным, таму пры выкарыстанні ліхтароў мы не бачым, як «светлавыя прамяні адскокваюць адзін ад аднаго, яны праходзяць скрозь адзін аднаго», тлумачыць Сэрджыа Канту, кандыдат фізіка-матэматычных навук у МТІ. Аднак яму і камандзе фізікаў інстытута атрымалася «звязаць» асобныя фатоны падобна да таго, як асобныя атамы злучаюцца ў малекулы.

Выпарэнне рубідыя лазерам і падтрыманне яго ўльтрахалоднага стану стварыла воблака, якое даследчыкі ўтрымлівалі ў маленькай трубцы і намагнічвалі. Гэта ўтрымала атамы рубідыя ў стане павольнай дыфузіі. Затым каманда запусціла слабы лазер у воблака. Ён настолькі слабы, што ў воблака ўваходзіць толькі некалькі фатонаў. Пасля вымярэння звестак на выхадзе высветлілася, што фатоны скрозь воблака прайшлі ў 100 000 разоў павольней, чым звычайна. Акрамя таго, падчас пралёту яны пачалі злучацца ў пары і трыплеты. Яны таксама вылучаюць іншую сігнатуру энэргіі, фазавы зрух, які ўказвае даследчыкам на тое, што фатоны ўзаемадзейнічаюць.

Дзіўна, але трохфатонная групоўка аказалася яшчэ больш стабільная, чым падвойная. «Чым больш вы дадаяце, тым мацней яны звязаныя», - гавораць аўтары эксперыменту.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках