20 красавiка 2024, Субота, 5:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецслужбы Ізраіля сарвалі замах тэрарыстаў на міністра абароны

Спецслужбы Ізраіля сарвалі замах тэрарыстаў на міністра абароны
Авигдор Либерман
Фото с сайта avigdorliberman.info

Палестынскія баевікі планавалі падарваць міністра абароны Ізраіля Авігдора Лібермана разам з яго картэжам.

Спэцслужбам Ізраіля ўдалося сарваць план тэрарыстаў, якія планавалі ўчыніць замах на міністра абароны краіны Авігдора Лібермана, паведамляе РБК са спасылкай на Jerusalem Online са спасылкай на заяву праваахоўных органаў. Баевікі планавалі падарваць на шляху картэжа міністра магутную бомбу.

Спецслужбам Ізраіля ўдалося затрымаць шасцярых баявікоў, якія рыхтавалі напад. Паводле інфармацыі выдання, яны з'яўляюцца чальцамі групоўкі «Палестынскі ісламскі джыхад». Гэтая групоўка прызнаная тэрарыстычнай ў ЗША, ЕЗ і шэрагу іншых краін і выступае за знішчэнне дзяржавы Ізраіль. Затрыманыя ўдзельнікі групоўкі былі жыхарамі палестынскіх вёсак, размешчаных непадалёк ад Віфляема. У ячэйкі было два кіраўнікі: адзін з іх, ва ўзросце 32 гадоў, двойчы арыштоўваўся за ўдзел у дзеяннях «Ісламскага джыхаду» і падрыхтоўку тэрарыстычных актаў. Другі, мужчына 25 гадоў, два гады правёў у зняволенні паводле абвінавачання ў падрыхтоўцы тэрарыстычных нападаў.

Як усталявалі спецслужбы, палестынскія тэрарысты высветлілі рэгулярны маршрут руху картэжа Лібермана па Заходнім беразе ракі Іардан. На гэтай дарозе яны мелі намер усталяваць магутны фугас і падарваць машыну з міністрам. Аднак іх планы на пачатковым этапе раскрыла Агульная служба бяспекі Ізраіля («ШАБАК»). Агенты спецслужбы выявілі спробы тэрарыстаў набыць выбухоўку для бомбы. Акрамя таго, былі выяўлены іх сувязі з радыкальнымі групоўкамі ў сектары Газа, адкуль баевікі, як заявілі ў ізраільскіх спецслужбах, атрымлівалі фінансаванне.

Авігдор Ліберман стаў кіраўніком Мінабароны Ізраіля ў 2016 годзе. Ён нарадзіўся ў 1952 годзе ў Кішынёве і пры нараджэнні яго звалі Эвік Львовіч Ліберман. У СССР ён паспеў скончыць Кішынёўскі сельскагаспадарчы інстытут, аднак ў 1978 годзе разам з бацькамі эміграваў у Ізраіль, дзе паступіў у Ерусалімскі ўніверсітэт. Падчас вучобы ўступіў у правацэнтрысцкую партыю «Лікуд», лідар якой, Біньямін Нетаньяху, пазней стаў прэм'ер-міністрам Ізраіля.

Паведамленне пра зрыў замаху баевікоў на міністра абароны Ізраілю прыйшло падчас чарговага абвастрэння ў Палестыне. 17 лютага чацвёра ізраільскіх вайскоўцаў былі параненыя пры падрыве бомбы ля мяжы аўтаноміі. Пасля гэтага войска Ізраіля адкрыла агонь па палестынскаму наглядальнаму пасту ў паўднёвай частцы сектара Газа. Пазней, у ноч на 18 лютага, ВПС Ізраіля нанеслі серыю ўдараў па аб'ектах на арабскай тэрыторыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках