28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары ў Італіі: перамогу прагназуюць кааліцыі Берлусконі і папулістам

2
Выбары ў Італіі: перамогу прагназуюць кааліцыі Берлусконі і папулістам

Апублікаваныя звесткі апошняга сацыялагічнага апытання.

Правы блок на чале з партыяй былога прэм'ер-міністра Італіі Сільвіё Берлусконі лідзіруе ў перадвыбарнай гонцы, але не атрымае дастаткова галасоў для абсалютнай большасці.

Пра гэта сведчаць вынікі апытання YouTrend, паведамляе eurointegration.com са спасылкай на The Local.

Кааліцыя, у склад якой уваходзіць партыя Сільвіё Берлусконі Forza Italia, і дзве вельмі правыя партыі, атрымаюць 37,2% галасоў.

Але новы закон пра выбары, уведзены ў 2017 годзе, азначае, што гэтая лічба ўсё яшчэ недастатковыя для фармавання парламенцкай большасці.

У рамках кааліцыі, правацэнтрысцкая Forza Italia, як чакаецца, атрымае 16,8% галасоў. Антыміграцыйная «Ліга Поўначы» - 13,2%, і вельмі правыя «Браты Італіі» - 4,7%.

Папулісцкі рух «5 зорак» (M5S), як чакаецца, атрымае 27,8% галасоў. Ён набярэ больш за ўсё галасоў, калі лічыць партыі паасобна, але таксама не зможа самастойна сфармаваць урад.

Левацэнтрысцкая кааліцыя, у склад якой уваходзіць кіруючая Дэмакратычная партыя, атрымае 27,4% галасоў.

Гэта апошняе сацыялагічнае апытанне, якое было апублікаванае да галасавання 4 сакавіка. Паводле італьянскага заканадаўства, публікаваць вынікі за два тыдні да выбараў забаронена.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках