20 красавiка 2024, Субота, 5:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падазраваны ў допінгу расейскі медаліст пакінуў Алімпійскую вёску

14
Падазраваны ў допінгу расейскі медаліст пакінуў Алімпійскую вёску
АЛЯКСАНДР КРУШАЛЬНІЦКІ
ФОТА: GETTY IMAGES

МАК можа падоўжыць спартыўныя санкцыі супраць Расеі.

Расейскі кёрлінгіст, бронзавы прызёр Алімпіяды ў Пхёнчхане Аляксандр Крушальніцкі пакінуў Алімпійскую вёску і вярнуў акрэдытацыю, паведаміў у панядзелак, 19 лютага, агенцтву Reuters прэс-аташэ каманды спартоўцаў з Расеі Канстанцін Выбарнаў (пераклад - dw.com).

Паводле ягоных слоў, Крушальніцкі чакае вынікаў ускрыцця допінг-пробы Б, якія будуць абвешчаныя ў панядзелак цягам дня.

Расейскія кёрлінгісты Анастасія Брызгалава і Аляксандр Крушальніцкі 13 лютага перамаглі ў матчы супраць каманды Нарвэгіі за трэцяе месца ў дысцыпліне дабл-мікст. Раней у СМІ з'явілася інфармацыя, што ў адным з допінг-тэстаў расейскага керлінгіста, бронзавага прызёра Алімпіяды Аляксандра Крушальніцкага выяўленыя рэшткі мельдонію.

МАК: Зняцце санкцый з Расеі пад пагрозай

У выпадку пацвярджэння выкарыстання допінгу расейскім спартоўцам гэты факт паўплывае на пастанову Міжнароднага алімпійскага камітэта аб скасаванні санкцый у дачыненні да Расеі, заявіў у панядзелак, 19 лютага, у Пхёнчхане дырэктар у камунікацыях МАК Марк Адамс.

Спецыяльная камісія МАК сочыць за тым, як расейскія спартоўцы на Алімпіядзе выконваюць правілы Міжнароднага алімпійскага камітэту. 24 лютага МАК з улікам меркавання гэтай камісіі будзе вызначаць, ці касаваць дыскваліфікацыю Алімпійскага камітэта Расеі і ці змогуць спартоўцы з РФ на цырымоніі закрыцця Алімпіяды прайсці пад расейскім сцягам.

Праз допінгавыя скандалы паводле пастановы МАК спартоўцы з Расеі выступаюць на Гульнях 2018 пад нейтральным сцягам. Алімпіяда ў Пхёнчхане будзе доўжыцца да 25 лютага.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках