25 красавiка 2024, Чацвер, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Саудаўскай Арабіі жанчынам дазволілі мець уласны бізнэс

1
У Саудаўскай Арабіі жанчынам дазволілі мець уласны бізнэс

Саудыткі могуць цяпер адкрываць фірмы без згоды мужа.

Жанчыны, якія з'яўляюцца падданымі Саудаўскай Арабіі, змогуць адкрываць уласны бізнэс без згоды мужа.

Пра гэта ў нядзелю, 18 лютага, паведаміла прэс-служба Міністэрства камерцыі і інвестыцый каралеўства, піша «Эспрэса».

Як адзначаецца, раней на гэта патрабавалася згода так званага апекуна. За «апекуна» жанчын у Саудаўскай Арабіі ўважаўся муж, бацька альбо брат.

«З гэтага часу жанчыны могуць адкрываць свой бізнэс і карыстацца дзяржаўнымі электроннымі паслугамі без падачы довадаў аб згодзе свайго апекуна», - гаворыцца ў паведамленні ўстановы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках