29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча і Літва выступілі супраць будаўніцтва «Паўночнага струменю-2»

Польшча і Літва выступілі супраць будаўніцтва «Паўночнага струменю-2»
Фота: prezydent.pl

Анджэй Дуда і Даля Грыбаўскайтэ салідарныя ў пытанні расейскага газаправода.

Польшча і Літва выступілі супраць будаўніцтва газаправода "Паўночны струмень". Пра гэта заявілі прэзідэнты Польшчы і Літвы Анджэй Дуда і Даля Грыбаўскайтэ падчас перамоў у Вільні, паведамляе "Польскае радыё".

"Гэта магчымасць адрэзаць Украіну ад расейскіх паставак. Таксама мы ведаем, што гэта мае небяспеку для Славакіі", - заявіў Дуда.

Таксама ён дадаў, што калі праект будзе сілай увасоблены ў жыццё, то гэта стане довадам імкнення зрабіць Еўразвяз залежным ад расейскага "Газпрама".

"Я не кажу, што Польшча не будзе браць газ у "Газпрама" ў Расеі, толькі мы хочам, каб Расея была вымушаная канкураваць у гэтай галіне, у тым ліку коштам і якасцю, з іншымі пастаўшчыкамі", - адзначыў ён.

А са слоў прэзідэнткі Літвы Далі Грыбаўскайтэ, гэты праект паставіць у залежнасць ад газу з Усходу самыя вялікія дзяржавы, але непасрэдна затрымаць яго на сёння немагчыма.

"Мы можам выказваць сваю пазіцыю і актыўна прапаноўваць унясенне змяненняў у еўрапейскі дырэктыў, якія б гарантавалі дыверсіфікацыю паставак газу і іншай сыравіны ў Еўропу", - заявіла яна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках