23 красавiка 2024, aўторак, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і Ізраіль паспяхова выпрабавалі сістэму СРА

ЗША і Ізраіль паспяхова выпрабавалі сістэму СРА
ЗАПУСК РАКЕТЫ ARROW-3
ФОТА: US NAVY

Далёкасць палёту ракеты Arrow-3 складае да 2 000 кіламетраў.

Вайскоўцы ЗША ды Ізраіля правялі паспяховае выпрабаванне сістэмы супрацьракетнай абароны Arrow-3, якая прызначаная для перахопу балістычных ракет у космасе. Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Ізраілю ў Twitter.

«Сёння Міністэрства абароны Ізраілю і Міністэрства абароны ЗША паспяхова закончылі лётнае выпрабаванне сістэмы СРА Arrow-3, прызначанай для абароны ад пагроз балістычных ракет па-за атмасферай. Выпрабаванні праводзіліся на палігоне ў цэнтральнай частцы Ізраіля», - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле звестак СМІ, далёкасць палёту ракеты комплексу Arrow-3 - да 2 000 кіламетраў, вышыня - да 100 км. Комплекс складаецца з РЛС Super Green Pine, баявой аперацыйнай сістэмы Citron Tree і цэнтра кіравання пускам ракет Hazlenut Tree. Arrow-3 распрацоўвалі ў Ізраілі пры дапамозе амерыканскага канцэрна Boeing.

Раней паведамлялася, што ЗША правялі выпрабаванні новай гіпергукавай зброі, якая можа быць выкарыстаная для нанясення няядзерных удараў па кожным пункце планеты цягам гадзіны.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках