19 красавiка 2024, Пятніца, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія дыпламаты падтрымалі маці Міхаіла Жызнеўскага

4
Украінскія дыпламаты падтрымалі маці Міхаіла Жызнеўскага
МІХАІЛ ЖЫЗНЕЎСКІ
ФОТА: GOMEL.TODAY

Дыпламаты перадалі Ніне Жызнеўскай сучасны інвалідны вазок.

Амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім учора, 17 лютага, пабываў з супрацоўнікамі амбасады ў Гомелі, каб перадаць ад імя ўкраінскага прэзідэнта Пятра Парашэнкі інвалідны вазок Ніне Жызнеўскай, маці героя Нябеснай сотні Міхаіла Жызнеўскага.

«Калі б вы ведалі, Ніна Васільеўна, клопат пра вас і вашую сям'ю знаходзіцца на асабістым кантролі прэзідэнта Украіны. Ён, даведаўшыся, што вы маеце патрэбу ў такім вазку, загадаў набыць яго і перадаць вам. Для нас ваш сын - гэта справа Украіны. Мы шануем сваіх герояў», - цытуе ўкраінскага амбасадара «Радыё Свабода».

Вазок выраблены ў Польшчы, трывалы і, што важна, лёгкі, усяго 15 кілаграмаў.

«Нармальна, як раз як для мяне. Аж не верыцца. Увосень, калі Ігар Юр'евіч прыязджаў наведаць магілу Міхаіла, я сказала аднаму з супрацоўнікаў амбасады, што мне надзвычай цяжка хадзіць. Не забыліся, вялікі дзякуй. Дзякуй і ўкраінскаму прэзідэнту - ён трымае сваё слова», - радая падарунку Ніна Васільеўна.

Пасол Ігар Кізім паведаміў, што для мужа і жонкі Жызнеўскіх цяпер падбіраюць санаторый ва Украіне, каб вясной яны маглі паправіць здароўе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках