18 красавiка 2024, Чацвер, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Іране знойдзеныя абломкі самалёта, які разбіўся

У Іране знойдзеныя абломкі самалёта, які разбіўся
ФОТА: REUTERS/TASNIM NEWS AGENCY

Борт авіякампаніі Aseman Airlines здзяйсняў рэйс з Тэгерана ў Ясудж у нядзелю раніцай.

У Іране знойдзеныя абломкі пасажырскага самалёта ATR 72, які разбіўся 18 лютага. Аб першых выніках пошукавай аперацыі ў панядзелак, 19 лютага, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на іранскія СМІ, піша rfi.fr.

Абломкі самалёта былі знойдзеныя ў раёне вёскі Дэнгезлу ў вобласці Семіром правінцыі Ісхафан - пра гэта СМІ распавялі прадстаўнікі мясцовых уладаў. Пра тое, што знойдзены каркас самалёта, які разбіўся, паведамляе іранскі сайт Farsnews.

Раней у панядзелак аб аднаўленні пошукавай аперацыі паведамляла агенцтва AFP, спасылаючыся на іранскае дзяржаўнае агенцтва Irna. У нядзелю пошукі абломкаў самалёта былі абцяжараныя праз завеі ў гарах, дзе разбіўся самалёт. Ці змогуць ратавальнікі задзейнічаць у пошуках верталёты, якія ў нядзелю не маглі ўзляцець праз дрэннае надвор'е, - Irna не паведамляе. Крыніца агенцтва ў выратавальных службах распавядала, што пошукавікам давядзецца абследаваць амаль сотню вяршыняў.

Борт авіякампаніі Aseman Airlines здзяйсняў рэйс з Тэгерана у Ясудж, на паўднёвым захадзе краіны ў нядзелю раніцай. Праз 50 хвілін пасля вылету ён знік з радараў над гарамі Загрос. Пазней улады паведамілі, што самалёт разбіўся ў ля горнага хрыбта Дэна. На борце знаходзіліся 66 чалавек, усе яны загінулі.

У Французскім бюро расследавання і аналізу бяспекі грамадзянскай авіяцыі (BEA) паведамілі AFP, што адправілі ў Іран трох спецыялістаў, якія будуць удзельнічаць у расследаванні і ўстанаўленні прычын аварыі. У якасці папярэдняй версіі іранскія ўлады называюць прычынай катастрофы дрэнныя варункі надвор'я.

Дзве апошнія сур'ёзныя авіякатастрофы адбыліся ў Іране ў 2011 і 2014 гадах, тады загінулі 80 і 39 чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках