29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель прапанавала кандыдатуру новай кіраўніцы ХДС

Мэркель прапанавала кандыдатуру новай кіраўніцы ХДС

Зацвердзіць кандыдатуру Крамп-Карэнбаўер павінны на партыйнай канферэнцыі.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель (Angela Merkel) намінавала кандыдатуру Анэгрэт Крамп-Карэнбаўер (Annegret Kramp-Karrenbauer) на пасаду генеральнага сакратара Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС) замест Петэра Таўбера (Peter Tauber). Пра гэта стала вядома ў панядзелак, 19 лютага, інфармуе Deutsche Welle са спасылкай на агенцтва dpa.

Як паведамляецца, зацвердзіць кандыдатуру Крамп-Карэнбаўер павінны на партыйнай канферэнцыі, якая адбудзецца 25 лютага ў Берліне. Падчас гэтай сустрэчы таксама адбудзецца галасаванне аб фармаванні вялікай урадавай кааліцыі ў складзе ХДС/ХСС і Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны (СДПГ). Раней Петэр Таўбер абвясціў аб сваёй адстаўцы з пасады генеральнага сакратара ХДС, якую займаў са снежня 2013 года.

Прэм'ер-міністр Крэмп-Карэнбаўер запомнілася сваім стрыманым палітычным стылем і падтрымкай палітыкі Ангелы Мэркель на пасадзе канцлеркі. Аналітыкі часта называюць яе магчымай пераемніцай Мэркель у партыйным кіраўніцтве і кандыдаткай на пасаду канцлера. На выбарах у федэральнай зямлі Саар, якія адбыліся ў канцы сакавіка 2017 года, ХДС атрымала пераканаўчую перамогу над СДПГ. Нагадаем, як паведамлялася раней, канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што мае намер і ў далейшым заставацца адначасова лідаркай партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС) і ўзначальваць урад Нямеччыны. Пра гэта яна заявіла ў эфіры аднаго з нямецкіх тэлеканалаў.

«На маю думку, гэтыя дзве пасады (лідара партыі і кіраўніка ўрада Нямеччыны, - рэд.) павінны заставацца ў адных руках, каб мець магчымасць таксама кіраваць стабільным урадам», - заявіла Мэркель. З яе слоў, яна мае намер заставацца канцлеркай цягам усяго чатырохгадовага тэрміну.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках