28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Міхалок рыхтуе сольны электронны праект

Сяргей Міхалок рыхтуе сольны электронны праект
СЯРГЕЙ МІХАЛОК
ФОТА: CHARTER97.ORG

Беларускі музыка паспрабуе сябе ў незвычайным амплуа.

У новым праекце Сяргей Міхалок сабраў інтэрнацыянальную каманду: гітарыста ўкраінскага калектыву «Акіян Эльзы» серба Уладзіміра Апсеніцу і ўкраінскага саўнд-прадусара Віталя Цялезіна, піша tut.by.

Візуальным афармленнем займаюцца ўкраінскі фатограф Сяргей Сараханаў і беларускі рэжысёр Уладзімір Няфёдаў. Выхад альбома і прэзентацыю сайд-праекта музыкі запланавалі на верасень 2018 года.

- Я - прыхільнік «Новай Хвалі», Neue Deutsche Welle і электроннай музыкі з юных гадоў. Слухаў New Order, Front 242, The KLF, Nena, Joachim Witt і іншых. Падчас наведвання канцэртаў Laibach і Nitzer Ebb марыў стварыць свой электронны гурт шмат гадоў. Цяпер я знайшоў час і ў вышэйшай ступені таленавітых паплечнікаў для ўвасаблення мары, - распавядае Сяргей Міхалок. - Мы заканчваем працу над першым альбомам Drezden - я нарадзіўся ў гэтым горадзе ў 72-м годзе, калі ўвесь рух толькі пачынаўся, таму назва не павінна нікога здзіўляць.

Як паведаміў Сяргей, паводле стылю - гэта эклектычны сплаў з The Cure, Wolfsheim і Аляксея Вішні, а ў тэкстах - алюзіі на ягоных улюбёных пісьменнікаў: Філіпа К. Дзіка, Уільяма Гібсана і Бруса Стэрлінга. Увогуле, New Belorussia Welle і пост-савеціка-кібер-панк.

- Мы не прэтэндуем на глабальны ахоп і ўсеагульную любоў, але, баюся, гэтага не пазбегнуць, - рэзюмаваў Міхалок.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках