28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліцыя Латвіі стварае адмысловыя атрады на выпадак гібрыднай вайны

3
Паліцыя Латвіі стварае адмысловыя атрады на выпадак гібрыднай вайны

Атрады будуць называцца ротамі спецыяльнага прызначэння.

Цягам гэтага года Дзяржаўная паліцыя мае намер размясціць у рэгіёнах Латвіі чатыры атрады, адной з галоўных задач якіх будзе ліквідацыя масавых беспарадкаў. Пра гэта агенцтву LETA распавёў кіраўнік Дзяржаўнай паліцыі Інтс Кюзіс, адзначыўшы, што паліцыянтам, які прайшлі адбор у гэтыя падраздзяленні, будзе павялічаны аклад, піша Delfi.lv.

LETA адзначае, што магчыма, атрады будуць называцца «ротамі спецыяльнага прызначэння» - па аналогіі з ужо існым пры паліцыі Батальёнам спецыяльнага прызначэння. Як можна меркаваць з папярэдніх планаў, атрады для барацьбы з масавымі беспарадкамі будуць наўпрост падпарадкоўвацца Кіраўніцтву Рыжскага рэгіёну Дзяржаўнай паліцыі.

Стварэнне новых спецатрада ў рэгіёнах кіраўніцтва Дзяржаўнай паліцыі тлумачыць цяперашняй пераменлівай геапалітычнай сітуацыяй і магчымымі пагрозамі гібрыднай вайны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках