28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Дзерыпаска пакідае пасаду прэзідэнта «Русала» і En+

8
СМІ: Дзерыпаска пакідае пасаду прэзідэнта «Русала» і En+
АЛЕГ ДЗЕРЫПАСКА

Скандальны расейскі мільярдэр узначаліў En+ у 2013 годзе, «Русал» - у 2014-м.

Расейскі мільярдэр Алег Дзерыпаска пакіне пасаду кіраўніка ў En+ Group і «Русалу». Пра гэта паведамляе «Коммерсантъ» са спасылкай на тры крыніцы, блізкія да розных акцыянераў алюмініевай кампаніі.

Бізнэсовец застанецца ў радзе дырэктараў у якасці невыканаўчага дырэктара. Прэзідэнтам En+ стане генеральны дырэктар Максім Сакаў, прэзідэнтам «Русала» - Уладзіслаў Салаўёў. Апошні таксама зойме пасаду гендырэктара En+ замест Сокава. Гендырэктарам «Русала» стане яго фінансавы дырэктар Аляксандра Бурыка.

Дзерыпаска ўзначаліў En+ у 2013 годзе, «Русал» - у 2014 годзе. Ён наважыў пакінуць прэзідэнцкія пасады, каб заняцца развіццём іншых сваіх актываў, між іншым групы ГАЗ. Два суразмоўцы «Коммерсанта» ў інвесткампаніі дапускаюць, што адной з прычын сыходу Дзерыпаскі з мэнэджмэнту кампаній з замежным публічным лістынгам можа быць яго ўключэнне ў «крамлёўскі даклад» ЗША. Аднак яшчэ два суразмоўцы «Коммерсанта», блізкіх да акцыянераў «Русала», кажуць, што сыход Дзерыпаскі не звязаны ні з «крамлёўскім дакладам», ні са скандалам, звязаным з Насцяй Рыбкай і віцэ-прэм'ерам РФ Сяргеем Прыходзькам.

8 лютага ФБК і Аляксей Навальны апублікавалі расследаванне, у якім сцвярджаецца, што віцэ-прэм'ер Прыходзька праводзіў адпачынак на яхце Дзерыпаскі ў кампаніі прадстаўніц эскорт-паслуг, сярод якіх была дзяўчына па імені Насця Рыбка. Аўтары расследавання выйшлі на гэтую інфармацыю, прааналізаваўшы асабістую старонку дзяўчыны ў сацсетках і фрагменты з яе кнігі пра стасункі з алігархам.

Дзерыпаска падаў у суд на Рыбку і яе настаўніка Алекса Леслі за публікацыю матэрыялаў пра яго прыватнае жыццё без дазволу. Пасля гэтага Раскамнагляд запатрабаваў выдалення інфармацыі пра расследаванне Навальнага са СМІ, YouTube і Instagram.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках