19 красавiка 2024, Пятніца, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія алігархі масава выводзяць грошы з Еўропы

34
Расейскія алігархі масава выводзяць грошы з Еўропы

Алігархі РФ панічна выводзяць грошы з афшора.

Расейскія алігархі, якія захоўвалі свой капітал у Еўропе, масава перавялі грошы ў Расею, каб пазбегнуць доступу да іх заходніх ведамстваў.

Гэтую інфармацыю для Die Presse пацвердзілі прадстаўнікі некалькіх расейскіх фінансавых устаноў.

Так, са слоў кіраўніцы Sberbank Private Banking Яўгеніі Цюрыкавай, за некалькі тыдняў студзеня яе падраздзяленні зафіксавалі павелічэнне трансакцый утрая ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Першапачаткова капітал выводзіўся з Швейцарыі, Аўстрыі і Вялікабрытаніі, адзначае выданне.

Пра падобныя тэндэнцыі апавясціла і гендырэктарка «Альфа-Капіталу» Ірына Крывашэева. На яе думку, павелічэнне аб'ёму трансакцый звязана з санкцыямі ЗША супраць Расеі.

Аўстрыйскае выданне нагадвае, што ў канцы студзеня Мінфін ЗША апублікаваў «крамлёўскі даклад» - спіс з 114 расейскіх палітыкаў і 96 прадпрымальнікаў з акружэння Пуціна, якія ў будучыні могуць апынуцца пад санкцыямі.

Такім чынам, уключэнне ў гэты спіс ужо мае наступствы для палітычнай «эліты Расеі» і яе алігархаў, менавіта таму Крэмль хоча рэпатрыяваць расейскія актывы.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін выкарыстаў момант увядзення санкцый і прыняў закон аб амністыі капіталу, які будзе дзейнічаць на працягу года з пачатку сакавіка.(...) Крэмль хоча ўбачыць маёмасць, якая часта знаходзіцца ў розных афшорах, - адзначае аўтар артыкула.

Нагадаем, 30 студзеня Міністэрства фінансаў ЗША прэзентавала ў Кангрэсе так званы «крамлёўскі даклад». У спіс увайшлі набліжаныя да Уладзіміра Пуціна расейскія чыноўнікі і бізнэсоўцы.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках