20 красавiка 2018, Пятніца, 5:49
Рубрыкі

Дзмітрый Краўчанка: Узначальваць нацыянальную каманду павінен беларус

1

Трэба стварыць сваю сістэму падрыхтоўкі нацыянальнай каманды Беларусі ў хакеі - беларускую.

Галоўны трэнер «Дынама-Маладзечна» Дзмітрый Краўчанка падзяліўся сваім бачаннем фармавання нацыянальнай каманды, паведамляе «Прессбол».

- Давайце крыху больш глабальны - пра нацыянальную каманду.

- Нечакана... А з чаго б пытанне пра яе гучала ў мой адрас?

- Па-першае, вы перыядычна прыцягваліся ў яе кэмпы як асістэнт. Па-другое, і без гэтага добра валодаеце панарамай. Як мяркуеце, якая праблема сягоння больш вострая – абароны брамы ці атакі?

- Хутчэй яна проста шырэйшая. Трэба нарэшце стварыць сваю сістэму падрыхтоўкі каманды - беларускую. Скампанаваць у яе ўсё тое карыснае, што мы атрымалі ад супрацоўніцтва, у тым ліку з канадскімі трэнерамі. І рабіць гэта павінен беларускі ж трэнер.

- У канадскага ўжо не верыце?

- Ведаеце, Пётр I у свой час не саромеўся адпраўляць майстроў вучыцца на галандскія верфі. А пасля пабудаваў магутны флот і стварыў імперыю. Ужо сам.

- Дык а ці навучыліся мы ўжо «будаваць караблі» самастойна?

- Як не паспрабуем – дык не даведаемся. А мы ўсё баімся. Нават не спрабавалі, - сказаў Краўчанка.