20 красавiка 2024, Субота, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенатар Грэм - Расеі: Вы атрымаеце па заслугах

8
Сенатар Грэм - Расеі: Вы атрымаеце па заслугах
Ліндсі Грэм

Расейская агрэсія выходзіць за рамкі дазволенага.

Як піша выданне DefenseNews, міністры абароны еўрапейскіх краін і ЗША ў гутарцы з сенатарам Ліндсі Грэмам выказалі аптымізм з нагоды перспектыў уступлення Украіны ў NATO, бо адносіны з Масквой ужо наўрад ці атрымаецца выправіць.

Сенатар Грэм выказаўся вельмі прама: «Нашым сябрам ва Украіне, я хачу сказаць, што гэта павінна быць ваша рашэнне (далучыцца да NATO), а не Расеі».

Акрамя таго, ён дадаў: «Вяршэнства закона нішто для Расеі. А для вас? Я быў бы рады, калі б стасункі ЗША з Расеяй сталі лепшымі, але гэта цяжка зрабіць. Калісьці я турбаваўся з нагоды варожасці з Расеяй. Цяпер больш не. Вы атрымаеце па заслугах, калі будзеце працягваць у тым жа духу. А нашым сябрам у Грузіі і ва Украіне, я хачу сказаць, будзьце цярплівыя. Спадзяюся, нам хопіць мужнасці адказаць на агрэсію, якая выходзіць за рамкі дазволенага».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках