25 красавiка 2024, Чацвер, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейцы - уладам: Мы выйдзем на плошчу

7
Берасцейцы - уладам: Мы выйдзем на плошчу

Калі да канца тыдня ўлады не спыняць будоўлю завода, берасцейцы гатовыя выйсці на плошчу.

На Берасцейшчыне абласныя і гарадскія ўлады не звяртаюць увагі на патрабаванне людзей спыніць будоўлю акумулятарнага завода недалёка ад горада. Нягледзячы на тое, што сабрана 35 тысяч подпісаў супраць будаўніцтва завода, улады на звароты грамадзян адказваюць адпіскамі, паведамляе «Белсат».

Жыхары гораду і найбліжэйшых тэрыторый асцерагаюцца патэнцыйна небяспечных выкідаў, а ўлады не бачаць у гэтым праблемы, і адказваюць берасцейцам, што завод будзе пабудаваны.

Цяпер незадаволеныя берасцейцы абмяркоўваюць магчымасць перайсці да вулічных пратэстаў, у тым выпадку, калі ўлады не спыняць будоўлю. Між іншым, пра намер выйсці на плошчу заявіў актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Кабанаў.

«Я выстаўляю ўльтыматум уладзе: калі праз тыдзень будоўля заводу не спыніцца, то я выйду на плошчу. Буду ў мегафон распавядаць людзям пра шкоду завода. Пра тое, што будаўніцтва трэба спыніць. І што такія формы пратэсту будуць праходзіць кожную нядзелю», – распавёў ён.

Такі варыянт развіцця падзей падтрымліваюць шматлікія берасцейцы – пра гэта заявіў праваабаронца Раман Кісляк.

«Уважаю, што ўлады давялі людзей да такога пратэсту. Больш за тое, намер выйсці на плошчу – гэта яшчэ лёгкі варыянт. Многія людзі, з якімі я размаўляў, якія там жывуць, гатовыя наогул перакрываць гэтую будоўлю. Людзі ўбачылі як да іх ставяцца, убачылі адказы ўладаў і ўжо не вераць у прававыя механізмы. Таму такое і адбываецца».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках