19 красавiка 2024, Пятніца, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар музея Адама Міцкевіча ў Менску: Спадзяемся стаць мекай для ўсіх

Дырэктар музея Адама Міцкевіча ў Менску: Спадзяемся стаць мекай для ўсіх
АДАМ МІЦКЕВІЧ
КАРЦІНА ВАЛЕНЦІЯ ВАНЬКОВІЧА/ФОТА: CHARTER97.ORG

У гэтым годзе спаўняецца 220-гадоў з дня нараджэння знакамітага паэта.

Адкрыццё часовай экспазіцыі ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры ў Менску, прысвечанай 220-годдзю знакамітага паэта Адама Міцкевіча, арганізавана шэраг юбілейных урачыстасцяў. Як распавёў «Радыё Рацыя» дырэктар музея Дзмітрый Яцкевіч:

- Экспазіцыя «Шляхецкія быліцы Адама Міцкевіча» - з першапачатковай назвы яго знакамітага твора. І, адпаведна, ёй мы надумалі пачаць святкаванне і імпрэзы, прысвечаныя 220-й гадавіне з дня нараджэння Міцкевіча. Ёсць і філіял, у які мы заўсёды наведваемся з задавальненнем. Будзем спадзявацца, што ў гэтым годзе ён стане своеасаблівай мекай для не толькі беларусаў і палякаў, а наогул, жыхароў усяго свету.

Імпрэзы, прысвечаныя святкаванню юбілейнага года Адама Міцкевіча ў Беларусі адбываюцца, дзякуючы Грамадскаму аргкамітэту, пры ўдзеле дзяржаўных інстытутаў культуры і пры падтрымцы польскага боку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках