29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блакаванне - гэта прызнанне таго, што «Хартыя» патрэбна людзям

6
Блакаванне - гэта прызнанне таго, што «Хартыя» патрэбна людзям
Вітаўтас Ландсбергіс

Трэба падымаць усю міжнародную супольнасць.

Першы кіраўнік незалежнай Літвы Вітаўтас Ландсбергіс пракаментаваў блакаванне беларускімі ўладамі сайта Charter97.org:

- Усё ідзе да поўнай і абсалютнай дыктатуры. Трэба біць міжнародную трывогу, таму што заўтра можа быць позна. Што будзе далей? Лукашэнка забароніць мабільныя тэлефоны? Забароніць карыстацца Skype? Павесіць замок на Інтэрнэт? Гэта вар’ятня чыстай вады. У Расеі дзеецца вялікая вар’ятня, а ў Беларусі - меншая.

Папулярнасць рэсурсу навін з'яўлялася вялікай праблемай для дыктатара. Быў бы сайт не папулярны - ніхто б яго не чапаў. А так, гэта свайго кшталту прызнанне таго, што cайт Сharter97.org быў патрэбны людзям. Рэжым Лукашэнкі не змяняецца, а толькі становіцца горшым.

Думаю, што вам давядзецца ўспомніць ранейшыя добрыя часы супраціву, калі ўсе наладжвалі прымачы на хвалі «Голаса Амерыкі» і «Радыё Свабоды». Давядзецца займацца самвыдатам і друкаваць улёткі.

А яшчэ ў Беларусі будзе ўзмацняцца ўплыў расейскіх СМІ і вар’ятня будзе разрастацца. Трэба, каб разумныя і адказныя людзі заклікалі насельніцтва не чытаць і не слухаць прапаганду. Тое, што адбываецца цяпер у інфармацыйнай прасторы Беларусі, безумоўна, паўплывае на ўвесь наш рэгіён.

Міжнароднай супольнасці хацелася б даць параду: не будзьце дурнямі. Гэта цяжкая парада, але толькі так магчыма захаваць спакой у Еўропе.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі.

Абыйсці блакаванне можна, і вось інструкцыі:

- Новыя простыя спосабы абысці блакаванне сайта Charter97.org

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках