20 красавiка 2024, Субота, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны: Беларусь не можа быць «міратворцам» на Данбасе

21
МЗС Украіны: Беларусь не можа быць «міратворцам» на Данбасе
ФОТА: ISTOCK/GLOBAL IMAGES UKRAINE

Менск уваходзіць у вайскова-палітычны блок на чале з краінай-агрэсарам РФ.

Міністэрства замежных спраў Украіны заявіла аб немагчымасці ўдзелу Беларусі ў міратворчай місіі ААН на Данбасе, бо тая з’яўляецца чальцом Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы – вайскова-палітычнага блока на чале з краінай-агрэсарам РФ. Пра гэта паведаміла намесніца міністра замежных спраў Украіны Алена Зяркаль у эфіры 5 канала, паведамляе liga.net.

«Наколькі я ведаю, Беларусь не выйшла з АДКБ і з'яўляецца сябрам гэтай арганізацыі. А калі мы выключаем NАТО, то цалкам лагічна, каб краіны АДКБ таксама не ўдзельнічалі ў місіі», - сказала яна.

Зяркаль адзначыла, што Украіна і заходнія партнёры не будуць гуляць паводле расейскіх правіл.

«Яны ўвесь час спрабуюць прасоўваць ідэю, што мы павінны весці ўсе дыялогі з групоўкамі ЛНР і ДНР. Зразумела, што ЛНР і ДНР не з'яўляецца бокам канфлікту. Гэта зразумела не толькі нам, а ўсім нашым заходнім партнёрам», - заявіла яна.

Намесніца міністра падкрэсліла, што Украіна намагае на паэтапным размяшчэнні міратворчага кантынгенту, пачынаючы з некантралюемага адцінку расейска-ўкраінскай мяжы.

«Цяпер я думаю, самае галоўнае, што міратворцы павінны быць на мяжы Украіны з РФ, бо разгортваецца місія паэтапна. Дыскусія з гэтай нагоды доўжыцца ўжо некаторы час», - рэзюмавала яна.

17 лютага Лукашэнка заявіў, што гатовы адправіць 10 тысяч беларускіх вайскоўцаў у якасці «міратворцаў» на Данбас.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках