20 красавiка 2024, Субота, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да журналіста, які напісаў пра міліцэйскае беззаконне, прыйшлі з ператрусам

27
Да журналіста, які напісаў пра міліцэйскае беззаконне, прыйшлі з ператрусам

Міліцыя выбіла дзверы ў кватэру галоўнага рэдактара рэгіянальнага выдання.

Міліцыя прыйшла з ператрусам у кватэру галоўнага рэдактара інтэрнэт-выдання «Рагачоў онлайн» Дзяніса Дашкевіча.

Пра гэта Дзяніс Дашкевіч паведаміў у сваім Facebook. Паводле крыніцы Belsat.eu, міліцыянты выламалі дзверы ў кватэры рагачоўскага журналіста.

У канцы студзеня на сайце vrogacheve.ru былі апублікаваныя шакавальныя падрабязнасці збіцця праваахоўнікамі жыхара Рагачова. Міліцыянты зламалі мужчыну рабрыну за адсутнасць флікера.

Неўзабаве пасля здарэння Дзяніса Дашкевіча выклікалі ў міліцыю, каб высветліць, ад каго ён даведаўся пра інцыдэнт з удзелам мясцовых міліцыянтаў, якія падчас затрымання зламалі жыхару Рагачова Віктару Арцюху рабрыну.

40-гадовы жыхар Рагачова Віктар Арцюх паскардзіўся на дзеянні міліцыі ў пракуратуру і Следчы камітэт.

7 лютага Рагачоўскі раённы суд аштрафаваў Віктара Арцюха на Br 24 за пераход вуліцы без флікера.

Са слоў прадстаўніка СК, мэта візіту ў кватэру Дашкевіча адна: канфіскаваць кампутарную тэхніку, і выявіць крыніцы інфармацыі незалежнага сайта «Рагачоў онлайн». Зрэшты, гэтая аперацыя з трэскам зазнала крах. Дашкевіча загадзя папярэдзілі пра ператрус самі ж прадстаўнікі праваахоўных органаў на ўмовах ананімнасці, і пры ўмове, што пасля змены ўлады да іх не будуць выкарыстоўвацца санкцыі. Характэрна, што самі міліцыянты не сталі нават складаць дакументы на ператрус, а проста пакінулі кватэру Дашкевіча, патлумачыўшы пры гэтым, што прыйшлі менавіта па кампутары актывіста.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках