19 красавiка 2024, Пятніца, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Біткойн упэўнена пераадолеў планку $11 500

2
Біткойн упэўнена пераадолеў планку $11 500
Фота: Getty Images

Папулярная крыптавалюта адваёўвае страчаныя раней пазіцыі.

У першы тыдзень лютага біткойн прымусіў панервавацца ўладальнікаў крыптавалюты: курс з незразумелай прычыны пайшоў уніз і на некаторы час нават упаў ніжэй за $6000. Здавалася б, бурбалка ўсё ж лопнула. Але паступова біткойн пачаў адваёўваць пазіцыі, дабраўшыся да $9000, $10 000, а сёння ўжо і да $11 500, паведамляе coindesk.com.

Услед за масавым падзеннем крыптавалют цяпер назіраецца ўздым рынку: LiteCoin падцягнуўся на 14%, Ethereum Classic - адразу на 20%. Ethereum зноў каштуе амаль $1000. Канкрэтныя курсы залежаць ад біржаў, але агулам за апошні тыдзень папулярныя крыптавалюты выраслі ў кошце.

Сітуацыя вакол крыптавалют застаецца нестабільнай: некаторыя буйныя банкі ЗША і Вялікай Брытаніі абмежавалі куплю крыптавалют з крэдытных карт.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках