25 красавiка 2024, Чацвер, 3:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску зладзяць вялікі канцэрт памяці Міхала Анемпадыстава

У Менску зладзяць вялікі канцэрт памяці Міхала Анемпадыстава

Вядомыя музыкі выканаюць песні на вершы аднаго са стваральнікаў беларускай рок-паэзіі.

15 сакавіка ў менскім клубе «Бруге» адбудзецца вялікі канцэрт памяці беларускага дызайнера, графіка, фатографа, паэта і перакладчыка Міхала Анемпадыстава. Пра гэта сайту Charter97.org паведамілі арганізатары.

Музыкі розных пакаленняў выканаюць песні на вершы аднаго са стваральнікаў беларускай рок-паэзіі, які сёлета памёр ва ўзросце 53 гадоў.

У канцэрце возьмуць удзел Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Кася Камоцкая, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Ракавец з IQ48, гурты MorkvoЦвет і Harotnica. Весці канцэрт будзе Аляксандр Памідораў.

15.03. Клуб «Бруге» (прасп. Партызанскі, 6а). 19.00. Квіткі (папярэдне) - 20 рублёў на Bezkassira.by.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках