29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Царкоўныя шпілі ў Вялікай Брытаніі будуць раздаваць інтэрнэт

Царкоўныя шпілі ў Вялікай Брытаніі будуць раздаваць інтэрнэт

Англіканская царква і ўрад падпісалі пагадненне.

Дамова дазваляе мабільным і інтэрнэт-правайдэрам Вялікай Брытаніі выкарыстоўваць царкоўныя шпілі для раздачы інтэрнэту і сотавай сувязі.

Большасць англіканскіх цэркваў знаходзіцца ў сельскай мясцовасці. Яны размяшчаюцца ў цэнтры населенага пункта, таму лёгка змогуць забяспечыць сувязь і доступ да інтэрнэту. Гэтым новаўвядзеннем улады Вялікай Брытаніі плануюць палепшыць мабільнае злучэнне па-за гарадамі і ў краіне агулам да 2022 года, паведамляе ВВС.

Камерцыйныя пагадненні, заявіў урад, дыяцэзіі і парафіі будуць укладаць з мабільнымі аператарамі і інтэрнэт-правайдэрамі на месцах.

«Нават будынак XV стагоддзя зможа дапамагчы Брытаніі падрыхтавацца да будучыні, палепшыць жыццё людзей, забяспечваючы сувязь у нашых самых цяжкадаступных раёнах», - кажа кіраўнік міністэрства лічбавых тэхналогій, культуры, медыяў і спорту Мэт Хэнкок.

У Вялікай Брытаніі ўжо больш за 120 цэркваў дапамагаюць раздаваць інтэрнэт і сеціва. Для гэтага шпілі будынкаў забяспечаныя бесправаднымі перадатчыкамі, антэнамі, спадарожнікавымі талеркамі і іншай тэхнікай.

Цяпер інтэрнэтам LTE можна карыстацца на 43% тэрыторыі Вялікай Брытаніі, а мабільная сувязь даступная толькі на 70% тэрыторыі краіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках