20 красавiка 2024, Субота, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Плачу ўсе падаткі, а зварот у паліклініку платны»

9
«Плачу ўсе падаткі, а зварот у паліклініку платны»

Куды ідуць адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны з замежнікаў, якія працуюць у Беларусі?

Георгій - іншаземец, ён жыве ў Менску, тут жа працуе і мае від на жыхарства.

З ягонага заробку, як і з заробку ўсіх беларусаў, ідуць падаткі ў бюджэт і адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Але вось бясплатная медыцынская дапамога яму не надаецца. Ён здзіўляецца, як гэта так? - піша onliner.by.

- Цяпер грамадзянам, якія маюць від на жыхарства, паслугі ў частцы аховы здароўя надаюцца платна (акрамя экстранай шпіталізацыі цягам 3 дзён). Хоць гэтая група грамадзян нароўні з грамадзянамі Беларусі выплачвае падаткі, працуе, адлічвае ў фонды сацыяльнага страхавання (ФСАН) і ўсё астатняе сапраўды гэтак жа, як і грамадзяне Беларусі. Але выплаціўшы ўсе падаткі, абслугоўваюцца такія грамадзяне ўсё адно платна, - кажа Георгій. - Узнікаюць як мінімум наступныя пытанні: а што з'яўляецца падставай? Навошта плацяць падаткі грамадзяне з відам на жыхарства, калі пасля не атрымліваюць бясплатнае абслугоўванне нароўні з грамадзянамі Беларусі?

Са слоў Георгія, адна толькі кансультацыя лекара для замежнікаў абыходзіцца 26-30 рублёў, адзін дзень у сталічным стацыянары каштуе ад 58 да 100 рублёў, УГД - ад 42 да 85 рублёў і гэтак далей. Мужчына напісаў зварот у Камітэт аховы здароўя Менгарвыканкама.

- У адпаведнасці з артыкулам 5 закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове здароўя» замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія стала пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, маюць права на даступнае медыцынскае абслугоўванне нароўні з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, калі іншае не вызначанае заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь або міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь, - гаворыцца ў адказе. - Хуткая і неадкладная медыцынская дапамога грамадзянам іншых дзяржаў, якія стала пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (на падставе пасведчання на жыхарства), надаецца бясплатна і напоўніцу, планавая медыцынская дапамога такім грамадзянам надаецца згодна з нормамі ўкладзеных міжнародных дамоваў. Наяўнасць страхавога пасведчання дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, як і выплата падаткаў, не з'яўляецца падставай для атрымання планавай медыцынскай дапамогі бясплатна. Змяненне заканадаўства камітэтам аховы здароўя Менгарвыканкама не рэгулюецца.

Паводле статыстыкі МУС, на канец мінулага года ў Беларусі амаль 178,6 тысячы замежнікаў мелі дазвол на сталае пражыванне. Для ўсіх гэтых людзей медыцына ў нашай краіне платная.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках