24 красавiка 2024, Серада, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Другая допінг-проба расейца Крушальніцкага дала станоўчы вынік

17
Другая допінг-проба расейца Крушальніцкага дала станоўчы вынік
АЛЯКСАНДР КРУШАЛЬНІЦКІ
ФОТА: GETTY IMAGES

Канцэнтрацыя мельдонію ў пробе паказвае на аднаразовы прыём прэпарата.

Допінг-проба расейскага кёрлінгіста Аляксандра Крушальніцкага на зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане дала станоўчы вынік. Паведамленні аб тым, што выкрытая напярэдадні проба «Б» паказала наяўнасць забароненага прэпарата мельдонію, у аўторак афіцыйна пацвердзіла дэлегацыя Алімпійскіх атлетаў з Расеі ў Пхенчхане, паведамляе «Радыё Свабода».

Канцэнтрацыя мельдонію, выяўленая ў допінг-пробе, адпавядае аднаразоваму прыёму прэпарата - гаворыцца ў заяве. Эфект ад выкарыстання прэпарата дасягаецца толькі пры рэгулярным ужыванні. Са слоў прадстаўнікоў дэлегацыі, прымаць мельдоній аднаразова «абсалютна бессэнсоўна».

У допінг-пробах Крушальніцкага, узятых да ад'езду на Алімпіяду слядоў забароненых прэпаратаў выяўлена не было. Сам атлет мяркуе, што падчас збораў у Японіі яму маглі падсыпаць мельдоній у напой.

5 снежня Міжнародны алімпійскі камітэт адхіліў нацыянальную каманду Расеі ад удзелу ў зімовай Алімпіядзе-2018 у Паўднёвай Карэі. Два расследаванні пацвердзілі, што Крэмль арганізаваў сістэму выкарыстання допінгу ў спорце. Расейскім спартоўцам, якія давялі, што не ўжывалі допінг, дазволілі спаборнічаць пад нейтральным сцягам. У выніку для ўдзелу ў Гульнях было зарэгістравана 169 атлетаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках