25 красавiка 2024, Чацвер, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ад камунальных паслуг адключылі больш 1550 кватэр

21
У Менску ад камунальных паслуг адключылі больш 1550 кватэр

За запазычанасць у «камуналцы» можна пазбавіцца жылля.

За 2017 год у 18 554 кватэрах Менска былі адключаныя некаторыя жыллёва-камунальныя паслугі. Такі захад ужываецца ў сувязі з запазычанасцю ў аплаце жыллёва-камунальных паслуг і плаце за карыстанне жылымі памяшканнямі, паведамляе «Еўрарадыё».

У студзені 2018 года гэты спіс папоўніла яшчэ 1551 кватэра.

Камунальнікі кажуць, што пасля двух месяцаў запазычанасці ўласнікам і наймальнікам накіроўваюць пісьмовае папярэджанне аб неабходнасці цягам пяці дзён унесці аплату, у тым ліку пеню. Пры нясплаце завінавачаным прыпыняюць наданне некаторых камунальных паслуг. Пераважна ім адключаюць электрычнасць. Радзей адключаюць ваду, газ і тэлеантэны.

У найбольш складаных выпадках камунальнікі падаюць заявы ў суд на спагнанне запазычанасці. У завінавачаных могуць апісаць маёмасць, накласці арышт на маёмасць і фінансы, а таксама абмежаваць права на кіраванне транспартам і забараніць выезд з краіны.

Самыя злосныя завінавачаныя могуць пазбавіцца жылля.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках