25 красавiка 2024, Чацвер, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лявон Баршчэўскі: БНР стваралі менавіта беларусы, а не «савецкія людзі»

Лявон Баршчэўскі: БНР стваралі менавіта беларусы, а не «савецкія людзі»
Лявон Баршчэўскі
ФОТА: AGENCJA GAZETA

Беларускія грамадзяне апярэдзілі «заблукалую ў часе» ўладу.

Грамадскі дзеяч, былы старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі распавёў «Радыё Рацыя», чаму ўлады не імкнуцца да нацыянальнага, а трымаюцца за савецкае.

- Міністр адукацыі Ігар Карпенка ўжо заявіў, што краіна будзе рыхтавацца да святкавання 100-годдзя камсамола, а вось аб святкаванні 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі дзяржаўныя чыноўнікі практычна і не ўспамінаюць. Чаму так адбываецца?

- Нашчадкі рэпрэсіўнага рэжыму сёння пры ўладзе, а камсамол быў структурай гэтага рэжыму. І яны трымаюцца за гэтыя сімвалы менавіта для таго, каб паказаць, што ў краіне нічога не змянілася, ёй кіруюць тыя ж людзі. І маладому пакаленню даюць «пасыл» на будучыню, што і далей гэтыя «камсамольцы» будуць кіраваць. Каб народ не вельмі задумваўся, што гэта можна і трэба памяняць. Той жа камсамол застаецца сімвалам чапляння за ўладу. Хочуць паказаць, што, маўляў, яна непахісная і вечная. Імкнуцца ствараць менавіта такую ілюзію.

- Але ж 100-я ўгодкі БНР - гэта для ўсёй краіны значная дата...

- Гэтая дата як раз не ўпісваецца ў іх парадыгму. БНР стваралі менавіта беларусы, а камсамол і БССР - «савецкія людзі». Гэта ж пастанова прымалася не ўнутры краіны, а ў Маскве. Сённяшняя ўлада пакуль яшчэ не здольная прызнаць, што беларусы могуць мець пераемнасць ад сваіх традыцый і чапляецца за сталінска-ленінскія.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках