25 красавiка 2024, Чацвер, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейцы маюць намер выйсці на плошчу ў найбліжэйшыя выходныя

7
Берасцейцы маюць намер выйсці на плошчу ў найбліжэйшыя выходныя

Супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Берасці сабралі больш за 35 тысяч подпісаў.

Звыш 35 тысяч подпісаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода сабрана ў Берасці, паведамляе «Радыё Рацыя».

Пра гэта паведаміў праваабаронца Раман Кісляк. На гэты момант працэс збору подпісаў яшчэ працягваецца. Экспэрт адзначыў, што мясцовыя ўлады павінны прыслухацца да меркавання жыхароў горада:

- Гэта азначае, што вялікая колькасць берасцейцаў супраць будаўніцтва гэтага завода. Сабраць такую колькасць подпісаў - вялікая праца. Я назіраў, як збіралі подпісы. Большасць людзей, якія праходзілі побач са зборшчыкамі, аддавалі свае галасы супраць завода. Гэта сведчыць пра вялікае нежаданне берасцейцаў бачыць гэты завод пад Берасцем.

Актывісты, якія выступаюць супраць з'яўлення акумулятарнага завода, плануюць выйсці на плошчу ўжо ў найбліжэйшыя выходныя, калі будаўніцтва аб'екта не будзе прыпыненае.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках