29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Tesla выходзіць у лідары еўрапейскага аўтарынка

5
Tesla выходзіць у лідары еўрапейскага аўтарынка

Каліфарнійскі вытворца электракараў змог перасягнуць паводле вынікаў продажаў нямецкую тройку прэміяльных марак.

Кампанія Tesla паказала ўражлівыя вынікі за мінулы год на еўрапейскім аўтарынку, паведамляе avtoblog.ua.

Каліфарнійскі вытворца электракараў змог перасягнуць паводле вынікаў продажаў нямецкую тройку прэміяльных марак - Audi, BMW і Mercedes-Benz у продажах флагманскіх мадэляў.

Еўрапейскія продажы Tesla Model S аказаліся вышэйшымі, чым у флагманскіх мадэляў нямецкай тройкі - A8, 7 Series і S-Class.

За 2017 год продажы Model S падскочылі на 30%, дасягнуўшы 16 132 асобнікі, паводле брытанскага бізнэс-аналітыка JATO. Адначасова з гэтым Mercedes-Benz S-Class быў рэалізаваны тыражом 13 359 машын, паказаўшы рост на 3%, BMW 7 Series - 11 735 машын (-13%).

Са слоў вядучага аналітыка JATO Фэліпэ Муньоза, той факт, што вытворца перадавых электракараў змог абставіць вытворцаў традыцыйных аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання на іх жа хатнім рынку, азначае першы званочак.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках