26 красавiка 2024, Пятніца, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Я нашмат больш жорсткія ў адносінах да Расеі, чым Абама

12
Трамп: Я нашмат больш жорсткія ў адносінах да Расеі, чым Абама
ДОНАЛЬД ТРАМП

Прэзідэнт ЗША заявіў, што ён праводзіць значна больш жорсткую лінію паводзінаў у дачыненні да Расеі, чым ягоны папярэднік.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ён праводзіць значна больш жорсткую лінію паводзінаў у дачыненні да Расеі, чым яго папярэднік, дэмакрат Барак Абама. Пра гэта прэзідэнт напісаў на сваёй старонцы ў Twitter.

«Я нашмат больш жорсткі ў дачыненні да Расеі, чым Абама, зірніце на факты», - напісаў Трамп.

Таксама ён пагадзіўся з вядоўцамі ранішняга шоў Fox&Friends на тэлеканале Fox News, якія абвінавацілі Абаму ў тым, што ён нібыта праявіў слабасць у стасунках з Расеяй.

«Дзякуй вам, Fox&Friends, за выдатную хроніку ўсіх правалаў адміністрацыі Абамы ў дачыненні да Расеі, уключаючы Крым, Сірыю і многае іншае», - напісаў ён.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках