25 красавiка 2024, Чацвер, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская і латвійска-расейская кампаніі судзяцца за нафту 27-гадовай даўніны

Беларуская і латвійска-расейская кампаніі судзяцца за нафту 27-гадовай даўніны

Прадметам спрэчкі з'яўляецца тэхналагічная нафта ў колькасці 150 тысяч тон.

Беларускае ААТ «Полацктранснафта Дружба» і латвійска-расейскае ТАА «ЛатРасТранс» будуць судзіцца за тэхналагічную нафту, якая знаходзілася ва ўчастках нафтаправодаў на тэрыторыі Латвіі пасля распаду Савецкага Саюза, паведамляе БелТА.

Прадметам спрэчкі з'яўляецца толькі тэхналагічная нафта ў колькасці 150 тысяч тон, якая знаходзілася ва ўчастках магістральных нафтаправодаў Полацк - Вентспілс і Полацк - Біржай - Мажэйкяй, якія праходзяць па тэрыторыі Латвійскай Рэспублікі і належаць цяпер ТАА «ЛатРасТранс».

Судовая спрэчка ўзнікла ў 2010 годзе, калі ТАА «ЛатРасТранс» наважыла зліць нафту з нафтаправода, нягледзячы на наяўныя дакументы аб прыналежнасці гэтай нафты ААТ «Полацктранснафта Дружба». Абараняючы сваё права ўласнасці, беларускае прадпрыемства звярнулася ў суд. Суды Латвіі разглядаюць гэтую справу ўжо 7 гадоў.

Судовая справа дайшла да Вярхоўнага суда Латвіі, які ў снежні 2016 года прыняў пастанову аб накіраванні справы ў ніжэйшую інстанцыю для паўторнага разгляду.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках