25 красавiка 2024, Чацвер, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АБФФ пажыццёва дыскваліфікавала 12 фігурантаў «дамоўных матчаў»

2
АБФФ пажыццёва дыскваліфікавала 12 фігурантаў «дамоўных матчаў»

Беларуская федэрацыя футбола вынесла пастановы што да ўдзельнікаў дамоўных матчаў.

19 лютага ў Доме футбола адбылося пасяджэнне Камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і этычных пытанняў Беларускай федэрацыі футбола. На ім былі вынесеныя пастановы ў дачыненні да фізічных асоб, якія ўдзельнічалі ў дамоўных матчах.

За арганізацыю дамоўных матчаў былы прафесійны футбаліст Вячаслаў Замара і трэнер-адміністратар Юры Сыраквашка («Луч») абвешчаныя персонамі нон грата (асобамі непажаданымі для дзейнасці АБФФ).

Пакаранні ў выглядзе пажыццёвай дыскваліфікацыі падпалі футбалісты Аляксандр Цішкевіч, Аляксандр Лебедзеў, Андрэй Парываеў, Юры Рыжко (усе - «Іслач»), Сяргей Шуманаў, Ігар Жураўлёў (абодва - «Луч»), Віталь Жалудок, Вячаслаў Палазнік, Ягор Гудэль, Аляксей Саковіч (усе - «Ашмяны-БДУФК»), Ілля Гаўрылаў («Граніт»), трэнер Уладзімір Макоўскі («Іслач»).

Пакаранню ў выглядзе дыскваліфікацыі на 24 месяцы падпалі футбалісты Іван Дзенісевіч, Аляксандр Алумона, Аляксандр Папуш (усе - «Іслач»), Аляксандр Тарлікоўскі, Андрэй Напорка, Дзяніс Мядзведзеў (усе - «Луч»), дырэктар Дзмітрый Карпоўскі («Луч»), Дзяніс Жбанкоў («Ашмяны-БДУФК») а таксама былы прафесійны футбаліст Дзмітрый Макар і былы арбітр Станіслаў Савіцкі.

Футбольныя клубы, названыя ў дужках, адносяцца ў тым ліку да моманту ўчынення маніпуляцый спартыўнымі вынікамі, - адзначае афіцыйны сайт AБФФ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках