25 красавiка 2024, Чацвер, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь адзначае Дзень роднай мовы

2
Беларусь адзначае Дзень роднай мовы

Свята было абвешчана ЮНЕСКА 18 год таму.

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. З гэтай нагоды шмат мерапрыемтсваў, прысвечаных беларускай мове, адбудуцца і ў Беларусі.

Міжнародны дзень роднай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА. Ён штогод адзначаецца з 2000 года.

Сэнс гэтага свята ў заахвочвання моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Дзень святкавання — 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

Дні роднай мовы пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі Беларусі толькі ад часу залічэння ў 2009 годзе Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры беларускай мовы да ліку загрожаных. Ад таго часу бібліятэкі прысвячаюць святу кніжныя выставы беларускамоўных выданняў.

А з 2008 года Таварыства беларускай мовы праводзіць у гэты Дзень агульнабеларускія дыктоўкі паводле беларускамоўных твораў. Таксама праводзяцца прэзентацыі новых беларускамоўных кніг і беларускамоўныя музычныя мерапрыемствы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках