19 красавiка 2024, Пятніца, 9:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадура запатрабаваў прадаваць частку нафты за крыптавалюту

11
Мадура запатрабаваў прадаваць частку нафты за крыптавалюту
НІКАЛАС МАДУРА
ФОТА: REUTERS

Паслядоўнік Уга Чавеса пачаў новы «эксперымент» над эканомікай.

Кіраўнік Венесуэлы Нікалас Мадура дазволіў выдаткаваць рэсурсы на стварэнне студэнцкіх ферм для здабычы крыптавалюты на ўсёй тэрыторыі краіны. Ён таксама запатрабаваў ад дзяржаўнай нафтагазавай кампаніі PDVSA і нафтахімічнай кампаніі Pequiven прадаваць частку іх прадукцыі за крыптавалюту петра, паведамляе ТАСС.

«Гэта азначае, што з сённяшняга дня іх транзакцыі павінны праводзіцца ў петра», - заявіў кіраўнік. Як паведаміла радыёстанцыя Union Radio, Мадура таксама заявіў, што ўхваліў прапанову Нацыянальнай асацыяцыі авіяліній дазволіць плаціць у петра за ўсе іх паслугі, нават за куплю паліва. Крыптавалюта будзе прымацца ў якасці аплатнага сродку за наданне консульскіх паслуг, а таксама ў сферы турызму.

Мадура таксама дазволіў усім ашчадным касам удзельнічаць у працэсе стварэння лічбавай валюты і набываць яе. Уласная венесуэльская крыптавалюта, якая атрымала назву петра, паступіла ў продаж 20 лютага. Са слоў Мадура, інвестары ўжо выказалі жаданне набыць яе на суму $735 млн.

Цягам апошніх гадоў Венесуэла перажывае востры сацыяльна-эканамічны крызіс, які суправаджаецца імклівым ростам коштаў і дэвальвацыяй нацыянальнай валюты. Паводле адзнак Нацыянальнай асамблеі (аднапалатнага парламента), у 2017 годзе інфляцыя ў краіне перавысіла 2600%. Сёлета, паводле некаторых прагнозаў, яна можа дасягнуць 14 000%.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках