25 красавiка 2024, Чацвер, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БДУІР падвысіў кошты навучання

2
БДУІР падвысіў кошты навучання

Падвышэнне платы тлумачаць ростам «камуналкі».

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі з 1 сакавіка падвышае кошты навучання.

Падвышэнне кошту аплаты тлумачыцца ў загадзе адміністрацыі БДУІР зменамі ў аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый, падвышэннем тарыфаў на камунальныя паслугі.

Такім чынам, з 1 сакавіка навучанне на самым дарагім ва ўніверсітэце факультэце кампутарных сістэм і сетак (ФКСІС) будзе каштаваць: 1-2 курсы - 3020 рублёў, 3 курс - 2750 рублёў, 4 курс - 1850-2200. Раней студэнты першага курса ФКСІС плацілі 2750 рублёў.

Кошт навучання падняўся і на іншых факультэтах. На факультэце інфармацыйных тэхналогій і кіравання, інжынерна-эканамічным факультэце студэнты 1-2 курсаў будуць плаціць 2780 руб на год, 3 курс - 2530 руб, 4 курс - 2020. Для параўнання: ранейшы кошт на 1 курсе складаў 2530 рублёў.

Студэнты факультэта кампутарнага праектавання, факультэта радыётэхнікі і электронікі (акрамя спецыяльнасцяў «прафесійнае навучанне», дзе кошт навучання ніжэйшы) будуць першыя два гады навучання плаціць 2480 рублёў, 3 курс - 2250, 4 курс - 1850. Раней студэнты-платнікі на 1-2 курсах аддавалі за год вучобы 2255 рублёў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках