20 красавiка 2024, Субота, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Латвіі: Супраць краіны разгорнутая інфармацыйная кампанія

2
Мінабароны Латвіі: Супраць краіны разгорнутая інфармацыйная кампанія

Метады падобныя на тыя, якія выкарыстоўваліся для ўмяшання ў выбары ў ЗША.

У Мінабароны Латвіі заявілі, што на гэтым тыдні супраць краіны была разгорнутая маштабная інфармацыйная кампанія, паводле вонкавых прыкмет падобная на акцыі перад выбарамі ў ЗША, Францыі і Нямеччыне.

Пра гэта паведамляе Delfi са спасылкай на Міністэрства абароны Латвіі.

Падазрэнні ў міністэрства выклікаў масавы распаўсюд фатаграфіі, на якой прэзідэнт Банка Латвіі Ілмар Рымшэвіч знаходзіцца за сталом у кампаніі некалькіх мужчын. Адзін з іх Дзмітрый Пільшчыкаў, які быў кіраўніком расейскага Навукова-даследчага інстытута інфармацыйных тэхналогій, звязанага з расейскімі вайсковымі структурамі.

AP

Адзначаецца, што апублікаваны агенцтвам Associated Press здымак даводзіць сувязь Рымшэвіча з Расеяй і з адмываннем расейскіх грошай.

Мінабароны адзначыла, што падчас праверкі фатаграфіі ў базе звестак міжнароднага фотаагенцтваў Scanpix зробленая выснова, што здымак размешчаны там 19 лютага 2018 года, а не ў 2010 годзе, калі, як сцвярджаецца, была зробленая фатаграфія.

Мінабароны Латвіі сцвярджае, што фота размясціў трэці бок. Пазней здымак і навіна былі апублікаваныя на сайтах, якія дагэтуль пра Латвію нічога не пісалі. Частка з іх не звязаная з фінансавым сектарам, у тым ліку India Everyday, Idaho Press, The North Platte Telegraph, Conservative Angle, The Fresno Bee, Last Minute Christmas.

Міністэрства мяркуе, што такім чынам за кароткі перыяд павялічваецца аб'ём патрэбнай інфармацыі, і яна прасоўваецца ў пошукавых сістэмах.

«Усё гэта сведчыць аб тым, што, магчыма, гэта вельмі маштабная аперацыя для дыскрэдытацыі ладу Латвіі ў краінах Захаду і разбурэння даверу да краіны. З досыць вялікай доляй упэўненасці можна меркаваць, што гэта не канец інфармацыйнай аперацыі, і прадаўжэнне будзе. Міністэрства дапускае, што гэта толькі пачатак, каб звонку паўплываць на ўнутраную палітыку і выбары ў Сейм у кастрычніку гэтага года», - паведамляе Мінабароны.

Нагадаем, кіраўніка Цэнтрабанка Латвіі Рымшэвіча затрымалі 18 лютага пасля ператрусаў у ягоным офісе і доме.

Паводле звестак СМІ, следства разглядае тры супрацьпраўныя дзеянні: вымагальніцтва хабару для службовай асобы, вымагальніцтва групай асоб паводле папярэдняй змовы і пасярэдніцтва пры дачы хабару.

19 лютага прэзідэнта Банка Латвіі Ілмара Рымшэвіча адпусцілі пад заклад сумай 100 000 еўраў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках