20 красавiка 2024, Субота, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафзвяз РЭП дапамагае рабочаму вярнуць грошы за «звышадпрацаваныя гадзіны»

2
Прафзвяз РЭП дапамагае рабочаму вярнуць грошы за «звышадпрацаваныя гадзіны»

Каб не плаціць за перапрацоўкі, наймальнік проста надумаў не працягнуць кантракт.

У прафзвяз РЭП звярнуўся Аляксандр Пугачоў, інвалід 3-яй групы. Яму адмаўляецца прадаўжаць кантракт РУП «Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр», дзе ён працуе больш за тры гады, паведамляе praca-by.info.

Паводле пастановы МРЭК Аляксандр працуе на гадзіну менш, чым ягоныя калегі:

- Прэтэнзія ў начальства да мяне адна - за тое, што я хачу аплату за звышадпрацаваную працу паводле закону. Без адпаведнай аплаты я адмаўляюся заставацца пасля змены і працаваць дадаткова! Больш наконт працы да мяне прэтэнзій ніколі не было.

- Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр, - кажа Аляксандр, - прадпрыемства, якое працаўладкоўвае інвалідаў для іх сацыяльнай рэабілітацыі і сацыяльнай абароны! Інвалідаў жа і звальняе: проста таму, што яны інваліды? Я проста не ведаю, што мне рабіць, - папоўніць войска беспрацоўных?! Сёння і людзі без інваліднасці па паўгода, па году не могуць уладкавацца на працу!

Як распавёў Аляксандр Пугачоў, ён, знаходзячыся ў працоўным адпачынку, трапіў у шпіталь. На наступны дзень пасля выхаду са шпіталя мужчына прынёс свайму кіраўніцтву лісток непрацаздольнасці для аплаты і для падаўжэння адпачынку ў сувязі з захворваннем. Падаўжэнне адпачынку яму было патрэбнае для падрыхтоўкі да аперацыі, пра што ён і паведаміў свайму начальства. Пасля гэтага зноў лёг у шпіталь.

Калі ж Аляксандр, паводле ягоных слоў, прынёс другі лісток непрацаздольнасці, яму працадаўцы не захацелі ці забыліся падоўжыць адпачынак. Пастанавілі гэтыя некалькі дзён - разрыву паміж двума лісткамі - аформіць як тры прагулы. Наймальнік дагэтуль не аплаціў лісткі непрацаздолнасці, хоць аддадзеныя яны былі 5 снежня 2017 года і 22 студзеня 2018 года адпаведна.

Юрыст прафзвязу РЭП Юры Белякоў так ацэньвае сітуацыю:

- Мы будзем разбірацца, на якой падставе кіраўніцтва Беларускага пратэзна-артапедычнага цэнтра, парушаючы закон і калектыўную дамову, не налічае Пугачову грашовыя сродкі за лісткі часовай непрацаздольнасці; чаму больш за 2,5 месяцаў пакідае Аляксандра без заробку. Таксама Пугачоў быў пазбаўлены прэміі за прагулы, якія не было.

Прафзвяз РЭП дапамог Аляксандру Пугачову скласці заяву ў камісію працоўных спрэчак. Калі камісія не знойдзе парушэнняў, то працоўныя правы работніка будуць абараняцца ў судовым парадку.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках