20 красавiка 2024, Субота, 5:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дольнікаў менскага ЖК «Ізумрудны» падманулі на $400 тысяч

3
Дольнікаў менскага ЖК «Ізумрудны» падманулі на $400 тысяч

Дырэктары двух фірмаў бралі грошы, складаючы фіктыўныя дамовы.

Следчы камітэт правёў расследаванне паводле справы двух кампаній, высветліў, што яны паміж сабой звязаныя і злучыў дзве справы ў адну. Разам з тым, распачаў крымінальныя справы супраць двух дырэктараў гэтых фірмаў, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Гаворка ідзе пра кіраўніцтва ТДА «Капінбуд», якое затрымалі дзявятага студзеня і распачалі крымінальную справу паводле 210 артыкула «Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва вялікай суме». Менавіта гэтая фірма будавала ЖК «Ізумрудны». І менавіта кватэрамі з гэтага ЖК «Капінбуд» расплаціўся са сваім кампаніяй-выканаўцамі. Уласна, апошняя - гэта і ёсць другая кампанія, дырэктара якой затрымалі.

Цяпер вядома, што «Капінбуд» бралі грошы ў дольнікаў, складаючы з імі фіктыўныя дамовы. Усяго ад такіх «угод» пацярпелі восем чалавек. Агульная шкода больш за 770 000 рублёў (блізу 396 тысяч даляраў). Але гэта не ўсё: акрамя даведзеных васьмі выпадку махлярства, у міліцыю звярнуліся яшчэ 15 падманутых дольнікаў. Цяпер паводле іх заяў праводзіцца праверка. Дырэктару ТДА «Капінбуд» выстаўленае абвінавачванне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 209 КК «Махлярства ў асабліва вялікай суме». Ён ужо знаходзіцца пад вартай.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках