28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: У банках назіраецца пераразмеркаванне валюты

14
Эканаміст: У банках назіраецца пераразмеркаванне валюты
ФОТА: СЯРГЕЙ ГРЫЦ, AP

Беларусы падрыхтаваліся трымаць даляры «пад рукой».

Беларусы аддаюць перавагу трымаць валюту на звычайных рахунках, так званых рахунках да запатрабавання - зусім без даходнасці, але затое заўсёды пад рукой. Сітуацыю для myfin.by каментуе Жанна Кулакова, фінансавы кансультант TeleTrade (ТАА «ТэлетрэйдБел»).

- Па выніках студзеня 2018 года тэрміновыя валютныя ўклады насельніцтва скараціліся на 0,2%, або на 14,2 млн даляраў. Пры гэтым пераводныя дэпазіты насельніцтва ў валюце выраслі на 5,1%, або на 35,6 млн даляраў. У выніку валютныя сродкі фізічных асоб на рахунках у банках выраслі на 0,3%, або на 21,3 млн даляраў і склалі 7 408,3 млн даляраў.

Пераразмеркаванне сродкаў з сегмента тэрміновых дэпазітаў у пераводныя, хутчэй за ўсё, звязанае са значным падзеннем адсоткавых ставак. Паводле звестак Нацыянальнага банка, сярэдняя стаўка новых тэрміновых валютных укладаў фізічных асоб у студзені 2018 года склала ўсяго 1,1%. Пры гэтым тэрміновыя ўклады, як правіла, накладваюць некаторыя абмежаванні на выкарыстанне сродкаў. Мяркуючы з усяго, многія людзі апынуліся не гатовыя ахвяраваць камфортам дзеля мізэрнай даходнасці, і цяпер аддаюць перавагу трымаць валюту на звычайных рахунках, так званых рахунках да запатрабавання - зусім без даходнасці, але затое заўсёды пад рукой.

Такая тэндэнцыя пачала зараджацца яшчэ ў 2017 годзе: тады з 12-ці каляндарных месяцаў цягам 6-ці назіраўся прырост агульнага аб'ёму валютных сродкаў насельніцтва ў банках за кошт росту пераводных дэпазітаў. У тым ліку гэта адбываецца тры апошнія месяцы запар. Як вынік, дзель пераводных дэпазітаў у агульнай суме валютных дэпазітаў фізічных асоб за апошні год прыкметна вырасла. На 1 лютага 2018 года на пераводных дэпазітах беларусы захоўвалі 9,9% валютных сродкаў, а годам раней - усяго 5,9%.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках