19 красавiка 2024, Пятніца, 7:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Шарэнда: Лукашэнка распрадаў усё, цяпер прадае зямлю

13
Андрэй Шарэнда: Лукашэнка распрадаў усё, цяпер прадае зямлю
АНДРЭЙ ШАРЭНДА
ФОТА: «НАША НІВА»

Берасцейцы гатовыя выйсці на Плошчу, каб дамагчыся спынення незаконнага будаўніцтва.

Жыхары Берасця заявілі, што калі цягам тыдня не спыніцца будаўніцтва акумулятарнага завода «АйПаўэр», то яны гатовыя вынесці свой пратэст на галоўную плошчу горада.

На зварот людзей у Берасцейскі гарвыканкам з патрабаваннем, каб на тэрыторыі горада была арганізаваная сустрэча з прадстаўнікамі раённых, гарадскіх і абласных уладаў з мэтай абмеркаваць сітуацыю вакол будаўніцтва завода, быў атрыманы адмоўны адказ, перадае прэсс-служба Беларускага Нацыянальнага Конгресса. Таксама вялікая група неабыякавых асоб звярталася ў Берасцейскі аблвыканкам з рознымі прапановамі, сярод іншага, прапаноўвалі спыніць будаўніцтва. Улады адказалі, што для гэтага няма ніякіх падстаў.

Жыхары горада сабралі больш за 35 тысяч подпісаў і гатовыя выходзіць на вуліцы, калі іх не пачуюць. Пра сітуацыю ў абласным цэнтры распавёў актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», берасцейскі лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Андрэй Шарэнда:

- Першае, што абурае - гэта выбар месца будаўніцтва завода. Зусім недалёка знаходзіцца не толькі рака Мухавец, але і экалагічна чыстае прадмесце Берасця, у якім размешчаны месцы адпачынку, населеныя пункты і абласны шпіталь. Пад вялікім пытаннем і бяспека вытворчасці акумулятараў, пры якой у атмасферу трапляе вялікая колькасць свінцу. Не прадугледжана выкананне патрабаванняў заканадаўства аб захоўванні небяспечных і надзвычай небяспечных адкідаў першага і другога класаў небяспекі (згодна з высновай экалагічнай экспэртызы, гэта 1 063 тоны небяспечных адкідаў і 155 тон надзвычай небяспечных адходаў на год).

Ведаючы рэальную пагрозу ад завода, улады пачалі будаваць яго фактычна таемна, усе так званыя грамадскія абмеркавання былі аформленыя прамінулай датай.

- Выпадак у Берасці - не адзіны. Такія будоўлі з парушэннем экалагічных патрабаванняў ёсць і ў іншых населеных пунктах. Чаму ўлады так паступаюць?

- Ва ўсім свеце заводы тыпу «Ай-Пауэр», цэлюлознага камбіната пад Светлагорскам зачыняюцца і толькі нашы ўлады ў пагоні за імгненнымі інвестыцыямі гатовыя хапацца за сумнеўныя з пункту гледжання законнасці і бяспекі праекты. Гэта акурат на руку Кітаю, які стаіць на парозе экалагічнай катастрофы і таму імкнецца перанесці шкодныя вытворчасці са сваёй тэрыторыі. Парадокс, што Беларусь адзіная краіна Еўропы, уладам якой цалкам напляваць на здароўе і бяспеку людзей. Лукашэнка спрадаў усё, цяпер прадае зямлю. «Брудных» інвестараў тут сустракаюць словамі «кожны капрыз за вашы грошы». Рэжым у Беларусі, дзеля падаўжэння свайго існавання, гатовы прадаваць зямлі краіны пад што хочаце і каму хочаце. Але расплачвацца за гэта давядзецца нашым дзецям.

- Улады пакуль не рэагуюць на тысячы сабраных подпісаў і на звароты ў гарвыканкам. Што плануецца рабіць далей, каб не дапусціць будаўніцтва завода?

- Актывісты адпраўлялі афіцыйныя звароты ў гарвыканкам і аблвыканкам з прапановай правесці сустрэчы аб пытаннях будаўніцтва акумулятарнага завода. Гарвыканкам адказаў, што аб'ект не ў ягонай кампетэнцыі, а аблвыканкам заявіў, што будаўніцтва завода вядзецца ў адпаведнасці з заканадаўствам і падстаў для часовай забароны будаўніцтва няма. Гэта было чакана.

Усе зборы подпісаў неабходна падмацоўваць акцыямі грамадзянскага непадпарадкавання і пратэсту, інакш улады ад іх проста адмахнуцца. Яскравы прыклад - касаванне дэкрэта №3 або скасаванне будаўніцтва ў Курапатах. Перамогі атрымалася дамагчыся не ў выніку збору подпісаў, а пасля рэзанансных акцый пратэсту. Калі ўлады найбліжэйшым часам не пойдуць на замарозку будаўніцтва завода, берасцейцам не застаецца іншага шляху акрамя выхаду на Плошчу.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках