18 красавiка 2024, Чацвер, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ядзвіга Эмілевіч: Польшча можа стаць адной з лідарак сусветнай прамысловасці

Ядзвіга Эмілевіч: Польшча можа стаць адной з лідарак сусветнай прамысловасці

Міністарка прадпрымальніцтва і тэхналогій мяркуе, што ў Польшчы ёсць патэнцыял.

Укараненню сучасных тэхналогій у польскай прамысловасці павінен спрыяць урадавы фонд «Платформа прамысловасці будучыні», паведамляе «Польскае радыё».

Міністарка прадпрымальніцтва і тэхналогій Ядзвіга Эмілевіч мяркуе, што ў Польшчы ёсць патэнцыял, каб адыгрываць важную ролю сусветнай эканоміцы. Пра перспектывы развіцця айчыннай прамысловасці міністарка Эмілевіч казала ў Варшаве падчас адкрыцця канферэнцыі, прысвечанай развіццю сучаснай прамысловасці на аснове лічбавых тэхналогій. Міністарка нагадала, між іншым, пра поспех польскіх кампутарнікаў, якія занялі трэцяе месца ў прэстыжным сусветным рэйтынгу HackerRank. «У Польшчы ёсць многа таленавітых спецыялістаў IТ-тэхналогій, менавіта яны з'яўляюцца рухальнай сілай праграмы «Прамысловасць 4.0». Нашы спецыялісты ў галіне інфарматыкі займаюць трэцяе месца ў свеце пасля Кітая і Расеі», - адзначыла міністарка Эмілевіч.

Укараненню сучасных тэхналогій у прамысловасці павінен спрыяць, створаны ўрадам фонд «Платформа прамысловасці будучыні». Рэктар Варшаўскага Політэхнічнага ўніверсітэта прафесар Ян Шміт падкрэслівае, што самыя вялікія праблемы паўстаюць перад сістэмай адукацыі. Ён растлумачыў, што навучанне новым тэхналогіям трэба пачынаць ужо на этапе дашкольнай адукацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках