20 красавiка 2024, Субота, 0:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шлындзікаў: Пры такім стаўленні да прыватнай уласнасці ў нас нічога не набудуць

1
Шлындзікаў: Пры такім стаўленні да прыватнай уласнасці ў нас нічога не набудуць
ВАСІЛЬ ШЛЫНДЗІКАЎ

Пры захаванні ранейшых правілаў гульні інвестараў чакаць не варта.

Дзяржкамітэт маёмасці вызначыў пералік з 43 прадпрыемстваў для прыватызацыі ў 2018 годзе. Са слоў кіраўніка структуры Аляксандра Гаева, гаворка ідзе пра абноўлены пералік, які ў пэўнай ступені паўтарае пералік прадпрыемстваў у спісе папярэдняга года.

Кіраўнік Дзяржкаммаёмасці распавёў аб пілотным спісе з 22 прадпрыемстваў, у акцыянерны капітал якіх летась прапаноўвалася ўвайсці кітайскім інвестарам. Са слоў чыноўніка, вялікай цікавасці з іх боку не было, піша «Завтра твоей страны».

- Наконт «Гомсельмаша» праводзіліся перамовы, але пакуль яны вынікаў не далі, - растлумачыў Аляксандр Гаеў.

Як паведамляла раней урадавая газета «Рэспубліка», кітайскія інвестары выступілі з сустрэчнымі прапановамі, непрымальнымі для беларускага боку: замена адміністрацыі «Гомсельмаша» кітайскімі спецыялістамі, адмова ад запазычанасцяў прадпрыемства і скарачэнне персаналу мінімум на траціну.

Экс-прэзідэнт канцэрна «Амкадор» Васіль Шлындзікаў таксама мяркуе, што пры захаванні ранейшых правілаў гульні інвестараў чакаць не варта.

- Не пры гэтай уладзе. Пры такім стаўленні да інвестара, да прыватнай уласнасці ніхто тут нічога не набудзе, - прагназуе экспэрт.

Ён мяркуе, што многія з прапанаваных сёння інвестару прадпрыемстваў знаходзяцца ў гаротным стане. Але нават калі і знойдзецца ахвотны набыць стратнае прадпрыемства, яму варта памятаць пра прыклад экс-уладальніка «Мотавела» Аляксандра Мураўёва.

- Гэта толькі ў нас могуць выставіць інвестару ўмову захаваць колькасць работнікаў і заробкі. Нідзе такога няма, - падкрэслівае суразмоўца «Завтра твоей страны».

Без кардынальнай змены падыходаў да прыватызацыі нас чакае паўтарэнне ранейшых памылак, перакананы экспэрт.

- У такім выпадку план прыватызацыі на 2018-ы паўторыць лёс плана на 2017-ы, 2016-ы. І так да 1994-га, - кажа экспэрт.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках