25 красавiка 2024, Чацвер, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронца Алена Танкачова вярнулася ў Беларусь

1
Праваабаронца Алена Танкачова вярнулася ў Беларусь
АЛЕНА ТАНКАЧОВА
ФОТА З САЙТА NV-ONLINE.INFO

Пастанова аб «высылцы» праваабаронцы была агучаная ў 2014 годзе.

Сёння, 22 лютага, праваабаронца Алена Танкачова вярнулася ў Беларусь пасля трохгадовай «высылкі» ў Літве, пра гэта kyky.org паведаміў блогер і па сумяшчальніцтве «целаахоўнік» Алены Яўген Ліпковіч.

«На мяжы не было нічога незвычайна. Суровыя беларускія памежнікі папрасілі пашпарт, паставілі штамп і прапусцілі. Я адразу да Лены цалавацца палез», - распавядае Яўген. Са слоў Ліпковіча, пасля праходжання мяжы Алена маўчала і проста плакала ад шчасця падчас вяртання ў родную для яе краіну.

Дарэчы, разам з Аленай і Яўгенам у аўтобусе былі і не мясцовыя журналісты, якія здымаюць дакументальны фільм пра жыццё праваабаронцы.

Нагадаем, пастанова аб «высылцы» Алены Танкачовай, грамадзянкі Расеі, была агучаная ў 2014 годзе. Пастанова прымалася цягам тыдня. Праваабаронца да апошняга змагалася за свае правы, аднак на апошняй прэс-канферэнцыі сказала журналістам, што больш яна «змагацца» не будзе. Пастанова аб пазбаўленні Алены беларускага віду на жыхарства была прынятая праз тое, што (афіцыйная версія) Алена некалькі разоў парушыла ПДР. Апошнім разам - перавысіла хуткасць на дзесяць кіламетраў. Міліцыя палічыла, што такія паводзіны «пагражаюць грамадскаму парадку». Сама Алена Танкачова звязвала сваю высылку з краіны з праваабарончай дзейнасцю, якая не падабалася ўладам. Тры гады высылкі Алена правяла ў Літве.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках