24 красавiка 2024, Серада, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея з 26 лютага забараняе ўвоз з Беларусі малочнай прадукцыі

31
Расея з 26 лютага забараняе ўвоз з Беларусі малочнай прадукцыі

Забарона ўводзіцца ў сувязі з выпадкамі паступлення небяспечнай малочнай прадукцыі з Беларусі ў РФ.

Расея з 26 лютага забараняе ўвоз з Беларусі малака, вяршкоў, сыроваткі і іншай малочнай прадукцыі. Пра гэта tut.by паведаміла прэс-служба Рассельгаснагляду.

«Рассельгаснагляд з 26 лютага 2018 года вымушаны ўвесці часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расею прадукцыі, у якой выяўлялася найбольшая колькасць парушэнняў», - гаворыцца ў паведамленні структуры.

У спісе забароненых да ўвозу прадуктаў - малако і вяршкі пастэрызаваныя стэрылізаваныя і ультрапастэрызаваныя налівам; малако і вяршкі сухія, канцэнтраваныя, кансерваваныя і згушчаныя; сыроваткі малочныя наліўныя канцэнтраваныя, сухія; канцэнтрат сыроватачны і малочны бялок.

Адзначаецца, што забарона ўводзіцца ў сувязі з выпадкамі паступлення небяспечнай малочнай прадукцыі з Беларусі ў Расею.

Пастанова аб забароне паставак была прынятая на нарадзе ў Рассельгаснаглядзе з удзелам намесніка ўстановы Мікалая Уласава. У структуры падкрэслілі, што часовыя абмежаванні ўводзяцца «да правядзення адпаведных перамоў з ветэрынарнай службай Рэспублікі Беларусь».

Нагадаем, напярэдадні Рассельгаснагляд накіраваў ліст у дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Беларусі, у якім выказаў заклапочанасць сітуацыяй з бяспекай беларускага малака і малочнай прадукцыі. У расейскай структуры адзначылі тэндэнцыю росту паступлення ў Расею малочнай прадукцыі, якая змяшчае рэшткі забароненых і шкодных рэчываў.

Раней Рассельгаснагляд неаднаразова то прыпыняў, то дазваляў увоз мяса-малочнай прадукцыі і мяса птушкі ў Расею з прадпрыемстваў Беларусі. Прэтэнзіі тычыліся парушэнняў ветэрынарна-санітарных патрабаванняў. Летась на беларускіх заводах працавалі інспектары Рассельгаснагляду. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, такімі метадамі Расея дае адпор так званым санкцыйным пастаўкам. Менск намагае на абсалютна легальным продажы сваёй прадукцыі.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках