20 красавiка 2024, Субота, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актор Аляксей Серабракоў: Расейскай нацыянальнай ідэяй з'яўляюцца сіла, нахабства і хамства

78
Актор Аляксей Серабракоў: Расейскай нацыянальнай ідэяй з'яўляюцца сіла, нахабства і хамства
АЛЯКСЕЙ СЕРАБРАКОЎ

На Серабракова зладзілі цкаванне за словы, сказаныя ў праграме «ВДудь».

Сваімі словамі (сказанымі ў праграме «ВДудь») аб тым, што нацыянальнай ідэяй сучаснай Расеі з'яўляюцца сіла, нахабства і хамства, знакаміты актор Аляксей Серабракоў разварушыў цэлае асінае гняздо запісных патрыётаў, якія неадкладна арганізавалі на яго ганенні, піша Мікалай Падасакорскі ў ЖЧ.

Так, пісьменнік Сяргей Лук'яненка заклікаў усе дзяржаўныя структуры спыніць усякае супрацоўніцтва з артыстам: «Я асабіста мяркую, што чалавек пасля такіх выказванняў павінен быць нейкай персонай нон-грата прынамсі для ўсіх афіцыйных дзеячаў і студый». Рэжысёр Андрэй Канчалоўскі падкрэсліў, што спачувае Серабракову, бо за мяжой «ён наўрад ці камусьці патрэбны». Карэн Шахназараў назваў паводзіны артыста «непрыгожымі і ганебнымі».

Аляксандр Панкратаў-Чорны раскрытыкаваў Серабракова, паказаўшы на «прыродную інтэлігентнасць казакоў». Федэральнае агенцтва навін апублікавала матэрыял з загалоўкам «Серабракова прапанавалі пазбавіць грамадзянства і адправіць у Гандурас за словы пра Расею», спаслаўшыся на меркаванне інтэрнэт-карыстальнікаў. Дэпутат Дзярждумы Уладзімір Бартко заявіў, што калі Серабракоў «не хоча любіць сваю Радзіму, то і працаваць яму тут не варта было, і грошы атрымліваць», і рэзюмаваў, што з боку Серабракова казаць такое «не вельмі лагічна і нават подла». Свой грошык прыткнула нават Каця Лель, выканаўца песні «Мусі-пусі». З ейных слоў, «расейскі народ – наадварот са спачуваннем, з глыбокай душой, чым і адрозніваўся заўсёды».

Сам Аляксей Серабракоў заявіў, што не будзе адмаўляцца ад сваіх слоў, патлумачыўшы гэта наступным чынам: «Я не вельмі вясёлы чалавек, мне часцей хочацца плакаць ад таго, што я бачу вакол. Пры гэтым мне здаецца, мы настолькі ўкаранёныя ў інфармацыйнае поле, што чалавек, здольны хоць пра нешта задумвацца, разумее абсалютную бессэнсоўнасць усякіх рухаў цела. Збітыя ўсе арыенціры: хлусня ўважаецца за патрыятычную мальбу, праўда не ёсць праўда, а паняцці дабра і зла вельмі размытыя і стала мяняюцца месцамі».

Нагадаем, актор Аляксей Серабракоў у інтэрв'ю Юрыю Дудзю заявіў, што «ліхія 90-е» дагэтуль не сышлі ў мінулае. «Калі ад'ехаць на 30, 50, 70 кіламетраў ад Масквы, шмат элементаў з 90-х гадоў вы ўбачыце», - сказаў Серабракоў. Таксама ён заўважыў, што «дагэтуль ні веданне, ні кемлівасць, ні прадпрымальнасць, ні годнасць не з'яўляюцца прэрагатывай, нацыянальнай ідэяй. Нацыянальнай ідэяй з'яўляюцца сіла, нахабства і хамства». Акрамя таго, актор распавёў пра свайго персанажа Мікалая з фільма Андрэя Звягінцава «Левіяфан». З ягоных слоў, галоўны герой прайграе ўладзе, бо ён расеец. Ён прывёў у прыклад амерыканцаў, якія ў адрозненне ад суайчыннікаў проста «бяруць і робяць», бо ў іх развітая псіхалогія кар'еры і поспеху, а таксама прынята несці адказнасць за сваё жыццё.

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках