25 красавiка 2024, Чацвер, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абарона Курапатаў-2017: Як гэта было

1
Абарона Курапатаў-2017: Як гэта было

Год таму актывісты ўдзень і ўначы абаранялі ўрочышча ад будаўніцтва бізнэс-цэнтра.

Год таму, з 20 лютага да 6 сакавіка, некалькі дзясяткаў актывістаў удзень і ўначы абаранялі прылеглую да ўрочышча Курапаты тэрыторыю ад будаўніцтва бізнэс-цэнтра. Праз год «Радыё Свабода» публікуе здымкі кожнага дня абароны, якія зрабіў Раман Пратасевіч.

Першыя сутычкі з будаўнікамі. Актывістаў, якія знаходзіліся ў цэнтры пляцоўкі, наўпрост узялі ў ланцуг адмысловымі парканамі. Людзі спрабавалі паваліць парканы, без якіх пачынаць будаўніцтва працоўныя не мелі права.

Пакуль актывісты змагаліся з будаўнікамі, іншыя працоўныя наўпрост знішчылі невялікі намёт пратэстоўцаў і выкінулі іх рэчы за мяжу будаўнічай пляцоўкі. У лютасці Зміцер Дашкевіч падымае кінуты ў бруд бел-чырвона-белы сцяг.

Менавіта так выглядаў лагер актывістаў «Маладога Фронту» ў першую ноч. Пад дажджом і мокрым снегам. Нават без вогнішча, бо увесь час яго тушылі будаўнікі, якія не пакідалі пляцоўкі нават уначы. Да самай раніцы здавалася, што дапамогі больш не будзе.

А так - уранку другога дня. На гадзінніку блізу 08:20.

На наступны дзень прыйшлі новыя людзі, якія амаль адразу ж паспрабавалі ўзяць штурмам зноў усталяваныя парканы

Актывісты пачалі блакаваць будаўнічую тэхніку. Бард Андрэй Мельнікаў зачытвае ліст у падтрымку абаронцаў Курапатаў.

Чацвёрты дзень. Міліцыянты ў «цывільным» і будаўнікі пільна сочаць за абаронцамі.

Першы мітынг у абарону Курапатаў. Чацвёрты дзень.

Аляксей Янукевіч выступае з прамовай падчас мітынгу ў лагеры абаронцаў.

Пяты дзень абароны. Сяргей Пальчэўскі прыкаваў сябе кайданкамі да будаўнічага МАЗа.

Зміцер Дашкевіч у той жа час заблакаваў трактар і залез на кабіну гэтай машыны.

Адразу пасля «вызвалення» Сяргея Пальчэўскі, супрацоўнікі спецназа паспрабавалі затрымаць актывіста і ягоных паплечнікаў. Неабыякавыя людзі заступіліся за абаронцаў, у выніку адбылася бойка.

Актывісты «Маладога Фронту», якія ляжаць на зямлі, абхапіўшы адзін аднаго, у атачэнні паплечнікаў, якія спрабуюць абараніць іх ад міліцыі.

Мінак разглядае імправізаваную выставу на паркане будоўлі пра забітых у Курапатах дзеячаў беларускай культуры і навукі.

Юнакі спяваюць песню падчас восьмага дня абароны Курапатаў.

Людзі пляскаюць у далоні, калі будаўнічая тэхніка пакідае будоўлю.

Лагер абаронцаў.

Раніца дзявятага дня абароны. Уладзімір Някляеў чытае свае вершы, каб маральна падтрымаць абаронцаў і актывістаў.

Уладзімір Яроменак, актывіст «Маладога Фронту» і адзін з галоўных абаронцаў Курапатаў, прачынаецца ў намёце і выглядае, каб паглядзець, што адбываецца.

Дзясяты дзень. Некалькі лідараў палітычных рухаў падаюць петыцыю ў Менгарвыканкам з патрабаваннем спыніць будоўлю.

Дванаццаты дзень. Уладзімір Яроменак і Раман Васільеў правяраюць музычныя інструменты на імправізаванай сцэне ў намётавым лагеры абаронцаў.

Дванаццаты дзень. Кран пачынае прыбіраць будаўнічыя матэрыялы з пляцоўкі.

Трынаццаты дзень. Абаронцы спрабуюць сагрэцца ля бочкі, нягледзячы на дрэннае надвор'е.

Трынаццаты дзень абароны. Перадапошні. Спікеры і палітыкі рыхтуюцца да прамоў на святочным мітынгу проста ў намётавым мястэчку ў гонар перамогі абаронцаў.

Вядомы блогер Эдуард Пальчыс упершыню выступае публічна. Святочны пераможны мітынг абаронцаў.

Маленькае дзіця трымае вялікі бел-чырвона-белы сцяг падчас мітынгу.

Апошні і пятнаццаты дзень абароны Курапатаў. Актывісты распальваюць вогнішча, каб выпіць гарбаты і кавы перад тым, як канчаткова згарнуць лагер.

Актывістка прыбірае тэрыторыю ўжо былога намётавага мястэчка.

Актывісты «Маладога Фронту» прыбіраюць сцягі з месца былога супрацьстаяння.

Перад тым, як канчаткова пакінуць месца былога лагера, Зміцер Дашкевіч лезе на дрэва і правярае, ці сапраўды прыбралі і вывезлі ўсе будаўнічыя інструменты і матэрыялы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках